Вершы Максіма Багдановіча выдадзены на дзесяці мовах свету да 120-годдзя з дня яго нараджэння. Аб гэтым паведаміў сёння старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд культуры», які займаўся падрыхтоўкай кніг, Уладзімір Гілеп на пасяджэнні рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па правядзенню мерапрыемстваў да юбілею класіка.

У серыю ўвайшлі тры выданні, кожнае з якіх змяшчае адзін арыгінальны твор Максіма Багдановіча («Пагоня», «Слуцкія ткачыхі», «Раманс»). Вершы перакладзены на балгарскую, літоўскую, латышскую, нямецкую, украінскую, французскую, англійскую і іншыя мовы. Уступнае слова да кніг пад рэдакцыяй Уладзіміра Гілепа напісаў міністр культуры Беларусі Павел Латушка.

Выданню твораў садзейнічалі Міністэрства культуры, мінскі Літаратурны музей М.Багдановіча. Фінансавую падтрымку аказала прыватнае прадпрыемства з Гальшан. Наклад — тысяча асобнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?