Начальнік аддзялення арганізацыі ўзаемадзеяння са СМІ і прапаганды УДАІ МУС Беларусі Ганна Банадык паведаміла, што з 1 сакавіка парушэнне пешаходамі ПДР будзе прыводзіць да папярэджання або накладання штрафу да 0,5 базавай велічыні. Калі парушэнне учынена пешаходам у стане ап'янення, то яно будзе карацца штрафам у памеры ад 1 да 3 базавых велічынь, што на сённяшні дзень складае ад Br31 тыс. да Br93 тыс. Калі дзеянні пешахода-парушальніка прывядуць да аварыйнай сітуацыі, штраф складзе ад 0,6 да 3 базавых велічынь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?