«Герой Беларусі, ганаровае званне, вышэйшая ступень адзнакі і дзяржаўная ўзнагарода за выключныя заслугі перад дзяржавай і грамадствам, звязаныя з подзвігам, здзейсненым у імя свабоды, незалежнасці і росквіту Рэспублікі Беларусь (Беларуская энцыклапедыя, т.5, стр. 193)».

Паважаны Пятро Пятровіч, ваша імя, ваша асоба ўжо ўвайшлі ў сучасную гісторыю Беларусі. Вы актыўна далучыліся, ўліліся ў каманду першага прэзідэнта Рэспулікі Беларусь, шмат гадоў былі кіраўніком Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Ваша карысная дзейнасць для народа будзе адэквана ацэнена ў гісторыі Беларусі.

Вы адзін з першых уганараваны ў суверэннай Беларусі самым высокім званнем і ордэнам — Герой Беларусі. Магчыма, гэта ёсць вялікая трагедыя для Вас.
Так сталася, што вынікі Вашай тэарэтычнай і практычнай палітыкі сталі катастрофай для жыхароў Беларусі. Не буду прыводзіць Вашы афіцыйныя заявы, якія, адны праз некалькі дзён, другія праз два месяцы, аказаліся абманам. Вы кінулі народ у хаос. Разбураны валютны рынак.
Народ паверыў Вам і Ураду і ў гэтых умовах захоўваў у банках беларускія рублі.
А ў выніку дэвальвацыі, па дадзеных вядомых эканамістаў,
укладчыкі банкаў на рахунках у нацыянальнай валюце страцілі 1,3 міліярда долараў. Банкі і дзяржава фактычна канфіскавала большую частку зберажэнняў насельніцтва.
Падарвана ў народа самае каштоўнае — давер нашай роднай дзяржаве.

Таму, паважаны Петр Пятровіч,

каб зняць дэвальвацыю з самага высокага ганаровага звання — Герой Беларусі — цяпер, сёння, а не перадаваць гэта рабіць нашым дзецям і унукам, — прапаную Вам асабіста здзейсніць сапраўды гераічны ўчынак — адмоўцеся ад гэтай узнагароды.
Перакананы, што Вы адчуеце пасля гэтага фізічны, інтэлектуальны і духоўны уздым. Станеце моцным і здаровым, маральна ачышчаным.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?