Сёньня на сайце быў разьмешчаны дзесяцітысячны камэнтар ад часу, калі зьявілася такая функцыя.

Дзякуй усім удзельнікам абмеркаваньняў за масу ідэяў, высокі ўзровень дыскусій і годную культуру іх вядзеньня. Файна, што ў камэнтарах «Нашай Нівы» пануе добрая беларуская мова, і ўзбагачэньне яе наватворамі.

Аўтарам дзесяцітысячнага камэнтару стаў нехта «Stol’gradny». Камэнтар зьмешчаны ў абмеркаваньні артыкулу «У Кобрыне будуецца храм у гонар Суворава». Просім аўтара зьвярнуцца на э‑адрас [email protected]. У падзяку Рэдакцыя прэзэнтуе яму пароль для доступу да ПДФ‑вэрсіі газэты.

Добрых вам зімовых выхадных. І маем гонар нагадаць: пераказвайце час ад часу ахвяраваньні на выданьне «Нашай Нівы» ў Інтэрнэце. Ніхто ня створыць беларускае культуры, акрамя нас саміх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?