На пасяджэнні ў пятніцу Цэнтральнай выбарчай камісіі ў Маскве былі зацверджаныя вынікі выбараў у Дзяржаўную Думу, якія прызнаныя канчатковымі і сапраўднымі.

Паводле канчатковых дадзеных ЦВК, у Дзярждуму 6-га склікання прайшлі чатыры партыі — «Адзіная Расія», КПРФ, «Справядлівая Расія» і ЛДПР. «Адзіная Расія» атрымае ў Дзярждуме 238 дэпутацкіх мандатаў з 450, КПРФ — 92, ЛДПР — 56, «Справядлівая Расія» — 64 мандаты.

Яўка склала 63,47%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?