Улетку мінулага году ў Заслаўі здарылася трагедыя: чалавек загінуў пры падзеньні будаўнічага крана. Гэта не была выпадковасьць. У выніку праяданьня асноўных фондаў яны зьмізарнелі да крайнасьці. Гэтак, 98 % вежавых кранаў выпрацавалі свой разьліковы тэрмін. Гэта, як перадае карэспандент агенцтва «Regnum», прызнаў на прэсавай канфэрэнцыі начальнік Дэпартамэнту па наглядзе за бясьпечным вядзеньнем працаў у прамысловасьці і атамнай энэргетыцы Віктар Бароўскі.

Зь ягоных словаў, іх замена ці капітальны рамонт у цяперашні час вядуцца надзвычай марудна. «У траўні‑чэрвені 2006 году мы абсьледавалі дзьве тысячы кранаў, — сказаў Бароўскі. — У выніку праца 540 кранаў была прыпыненая».

Будаўніцтва кранаў асвоіў завод «Магілёўбудмантажмаш». Аднак у 2006 годзе ён вырабіў толькі 2 краны – кропля ў будаўнічых моры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?