Так, паводле інфармацыі дзяржустановы «Сталічны транспарт і сувязь», з 10 снежня рух тралейбусаў маршруту № 12 з боку дыспетчарскай станцыі (ДС) «Карастаянавай» арганізуецца да прыпынку «Шчорса» з разваротам на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага з праспектам Жукава і прысваеннем маршруту назвы № 12 «ДС Карастаянавай — Шчорса».
Рух аўтобусаў маршруту № 49 арганізуецца па праспекце Жукава, вуліцах Чыгуначнай, Мініна і далей па маршруце ў абодвух напрамках.
Гэта звязана з правядзеннем чарговага этапу работ па рэканструкцыі праспекта Дзяржынскага.
У сувязі з аднаўленнем з 11 снежня тралейбуснага руху па вуліцы Маякоўскага і арганізацыяй тралейбуснага руху па Ігуменскім тракце, вуліцах Янкі Лучыны і Прушынскіх, арганізуецца праца тралейбусных маршрутаў № 24 «ДС Дражня — Маякоўскага», № 15 «ДС