Гэтыя лічбы агучыў у сваім дакладзе на 16-м з'ездзе Саюза беларускіх пісьменнікаў (непрадзяржаўнага) яго старшыня Алесь Пашкевіч.
Паводле словаў Пашкевіча, СБП замовіў сацыялагічнае апытанне. На пытанне, на якой мове вы чытаеце літаратуру, адказалі «на рускай» 82%,
і толькі 13,8% чытаюць літаратуру па-беларуску.«Не чытаю наогул» адказалі амаль 80% апытаных.
На пытанне, каго з сучасных літаратараў ведаеце, «не ведаю нікога» адказалі 70% апытаных.
Заля абураецца, пачуўшы, што некаторых класыкаў ведаюць па 2, 3 і нават дзясятыя і сотыя долі працэнта.
З'езд СБП праходзіць сёння ў Мінску, у Палацы мастацтва. Падчас з'езда з шэрагаў СБП за паклёпніцкую дзейнасць быў выключаны Васіль Якавенка.