Фота Юліі Дарашкевіч (з архіва).

Фота Юліі Дарашкевіч (з архіва).

Кандыдатура Барыса Пятровіча (Сачанкі) разглядаецца ў якасці безальтэрнатыўнай на пасаду старшыні незалежнага Саюза беларускіх пісьменнікаў, 16-ы з’езд якога праходзіць сёння ў мінскім Палацы мастацтваў.

Пятровіч нарадзіўся на поўдні Гомельшчыны, ён належыць да роду, які даў некалькі пісьменнікаў. Ён прыйшоў у літаратуру ў 80-я, належаў да незалежніцкага згуртавання моладзі «Тутэйшыя». Доўгі час ён адпрацаваў у газеце «Літаратура і мастацтва».

За ягоную кандыдатуру былі пададзены 184 галасы, супраць — 11.

У з’ездзе бралі ўдзел каля 200 дэлегатаў, што прадстаўляюць 416 чальцоў незалежнага СБП. У Беларусі існуюць два пісьменніцкія саюзы — лаяльны ўладам Саюз пісьменнікаў Беларусі (у народзе — «чаргінцоўскі») і незалежны Саюз беларускіх пісьменнікаў (СБП), якім з 2002 года кіраваў Алесь Пашкевіч. Гэты з’езд і праходзіць сёння.

Падчас з’езда з шэрагаў СБП быў выключаны Васіль Якавенка за паклёпніцкую дзейнасць і абразы сябраў Саюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?