Чатыры гады таму пачало трансляцыю сваіх праграмаў тэлебачанне «Белсат» — беларускамоўны канал, створаны Польскім тэлебачаннем.

З нагоды чатырохгоддзя канала адбылася адмысловая канферэнцыя, на якой былі падведзеныя вынікі працы за гэты час ды агучаныя планы развіцця «Белсата».

У сакавіку 2012 года замест асобных выданняў навінаў «Белсат» плануе запусціць інфармацыйна-публіцыстычны блок.
«Цягам 45–60 хвілінаў кожны глядач, які ўвечары ўключыць «Белсат», атрымае поўную інфармацыю пра сітуацыю ў Беларусі ды свеце. Гледачы змогуць задаваць пытаньні ў жывым эфіры як журналістам, гэтак і экспертам, якія выступяць у эфіры», — распавёў кіраўнік рэдакцыі навінаў Аляксей Дзікавіцкі.

«Але «Белсат» — гэта не толькі тое, што мы бачым на экране. Цягам чатырох гадоў «Белсат» выконвае важную культуратворчую ролю, — падкрэслівае дырэктарка канала Агнешка Рамашэўская-Гузы. — 

Тэлеканал стаўся важным інстытутам у грамадскім жыцці Беларусі ды ў польска-беларускіх адносінах. За кожнаю праграмаю ці фільмам стаяць ягоныя творцы, беларускае незалежнае асяроддзе, і «Белсат» аб’ядноўвае гэтых людзей».

«Белсат» фінансуецца Польшчам, а таксама часткова Швецыяй, Нідэрландамі, аб’яднаннем краін Скандынавіі Паўночная рада. «Але нягледзячы на падтрымку, штогод «Белсату» бракуе фінансавання, — наракае Рамашэўская-Гузы. — Заклікаю нашых дабрачынцаў падтрымаць канал, каб мы маглі ў 2012 г. разам з нашымі гледачамі адзначыць пяцігоддзе», — дадала дырэктарка «Белсату».

Падчас канфэрэнцыі адбылося традыцыйнае ўзнагароджванне статуэткаю «Сябар «Белсата». Сёлета ўзнагароду атрымала пасольства Каралеўства Нідэрландаў.

Паводле звестак апытання, якое цытавалі кіраўнікі «Белсата», 87% гледачоў канала давяраюць яму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?