У сацыяльнай сетцы Facebook з’явілася паведамленне прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева, у якім ён адрэагаваў на шматтысячныя пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў парламенцкіх выбараў, якія прайшлі ў Маскве і іншых гарадах Расіі.

«Па Канстытуцыі грамадзяне Расіі маюць свабоду слова і свабоду сходаў. Людзі маюць права выказваць сваю пазіцыю, што яны ўчора і зрабілі», — напісаў Мядзведзеў.

Па словах прэзідэнта РФ, «добра, што ўсё прайшло ў рамках закона».

«Я не згодны ні з лозунгамі, ні з заявамі, якія прагучалі на мітынгах», — падкрэсліў прэзідэнт Расіі.

«Тым не менш, я даручыў праверыць усе паведамленні з выбарчых участкаў, якія датычацца выканання заканадаўства аб выбарах», — праінфармаваў Дзмітрый Мядзведзеў сваіх чытачоў у Facebook.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?