У чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» пацярпела другое паражэнне запар.

Пасля няўдачы ў паядынку з магнітагорскім «Металургам» (2:3) каманда Марэка Сікоры 11 снежня ў Ханты-Мансійску ўступіла па булітах «Югры» — 3:4 (1:3, 0:0, 2:0, 0:0, буліты — 0:1).

Шайбы закінулі:

у «Дынама» — Лібар Піўка (16.37, пас — Збынек Іргл), Петэр Падградскі (45.51, 5×4, пас — Джэф Плат; 59.32, 6×5, асістэнты — Лукаш Краічак, Сяргей Дрозд);

у «Югры» — Сяргей Дзямагін (1.29, асістэнты — Дзмітрый Алтароў, Рынат Ібрагімаў), Максім Бяляеў (6.12, асістэнты — Сяргей Дзямагін, Мікалай Бардзін), Віталь Сітнікаў (8.10, 5×4, асістэнты — Ігар Скараходаў, Аляксандр Селуянаў).

Буліты: 0:0 — Збынек Іргл (міма), 0:0 — Ігар Скараходаў (варатар), 0:0 — Джэф Плат (варата), 0:0 — Ігар Магогін (міма), 0:0 — Дзмітрый Мялешка (міма), 0:0 — Павел Вараб’ёў (варатар); 0:1 — Ігар Скараходаў, 0:1 — Збынек Іргл (варатар).

Склад «Дынама»: Мезін; Обшут — Краічак, Лайне — Піўка — Іргл; Дзянісаў — Каралахці, Міхалёў — Корса — Плат; Падградскі — Гарошка, Лінгле — Кітараў — Кулакоў; Мялешка — Стась — Дрозд.

Штрафны час: 6 — 10 (Шарль Лінгле, 7.51, Лукаш Краічак, 20.14, Ерэ Каралахці, 37.23 — Іван Хлынцаў, 16.52, Максім Бяляеў, 30.11, Аляксандр Селуянаў, 35.25, Сяргей Дзямагін, 37.43, Арцём Булянскі, 44.26).

Пасля 33 гульняў «Дынама» з 58 ачкамі займае першае месца ў дывізіёне Тарасава, другое — у Заходняй канферэнцыі і чацвёртае — у агульнай табліцы
(15 перамог у асноўны час і 4 па булітах, 9 паражэнняў у асноўны час, 3 у авертайме і 2 па булітах, розніца шайбаў 93–78).

Бамбардзіры: Джэф Плат — 25 (10+15), Збынек Іргл — 23 (9+14), Тэему Лайне — 17 (10+7), Даніэль Корса — 16 (9+7), Шарль Лінгле — 15 (7+8), Лібар Піўка — 14 (4+10), Аляксандр Кулакоў — 13 (8+5), Петэр Падградскі — 13 (5+8), Яраслаў Обшут — 11 (2+9), Андрэй Міхалёў, Андрэй Стась — па 10 (4+6), Лукаш Краічак — 10 (2+8), Дзмітрый Корабаў — 10 (1+9), Ерэ Каралахці — 9 (5+4), Сяргей Дрозд, Дзмітрый Мялешка — па 6 (2+4), Уладзімір Дзянісаў — 5 (4+1), Томаш Словак — 2 (1+1), Алег Гарошка, Аляксандр Кітараў, Аляксандр Паўловіч — па 2 (0+2).

Наступныя чатыры матчы «Дынама» правядзе дома:
20 снежня — з «Віцязем», 22-га — з рыжскім «Дынама», 24-га — са СКА, 26-га — з «Атлантам».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?