Масква не адмовіцца ад выкарыстання радыёлакацыйнай станцыі (РЛС) сістэмы папярэджання аб ракетным нападзе (СПРН) «Волга» пад Баранавічамі пасля ўводу ў эксплуатацыю РЛС у Калінінградзе.Пра гэта заявіў 30 лістапада на
Паводле яго словаў, у Расійскай Федэрацыі яшчэ замала РЛС такога прызначэння. Акрамя таго, Калінінградская РЛС павінна яшчэ прайсці доследную эксплуатацыю і толькі пасля гэтага зможа выйсці на баявы рэжым.
29 лістапада ў пасёлку Піянерскім пад Калінінградам у прысутнасці Дзмітрыя Мядзведзева была датэрмінова ўведзеная ў строй РЛС СПРН
На поўную магутнасць Калінінградскую РЛС плануецца вывесці да 2014 года, калі далёкасць яе дзеяння складзе 6000 кіламетраў.
Каментатары падкрэсліваюць: абстаўлены з піяраўскім размахам пуск Калінінградскай РЛС адбыўся адразу пасля таго, як расійскі прэзідэнт выступіў 23 лістапада з заявай у сувязі з сітуацыяй вакол сістэмы ПРА ЗША ў Еўропе. Мядзведзеў паабяцаў прыняць жорсткія меры ў адказ у выпадку злоснага ігнаравання інтарэсаў Расіі. Характэрна таксама, што ізноў створаныя войскі ПКА ўсталі на баявое дзяжурства 1 снежня.
Ужо вядома, што падпарадкоўвацца яны будуць непасрэдна начальніку Генеральнага штаба. У склад ПКА ўвойдуць Касмічныя войскі, радыёлакацыйныя комплексы сістэмы папярэджання аб ракетным нападзе (РЛС СПРН) з яе касмічным і наземным эшалонам.
Падтрымку сілам СПА ў выпадку неабходнасці акажуць і
Па сутнасці, войскі
Адным са сродкаў далейшага ўзмацнення баяздольнасці гэтых войскаў у Міністэрстве абароны Расіі лічаць увядзенне ў эксплуатацыю ў рамках дзяржпраграмы ўзбраення да 2020 года новых радыёлакацыйных станцый. Усяго, па дадзеных расійскіх крыніц, плануецца пабудаваць
Аднак гэтыя часовыя мяжы могуць быць значна ссунутыя ў сувязі з пастаянным парушэннем графіка ўводу ў строй афіцыйна прынятых у эксплуатацыю радыёлакацыйных станцый. Так, РЛС у пасёлку Лехтуси Ленінградскай вобласці была пастаўлена на
У святле вышэйпададзенага з вялікай доляй упэўненасці можна казаць, што пытанне пра адмову за непатрэбнасцю ад РЛС «Волга» на тэрыторыі Беларусі ўстане не хутка.
Паказальна, што 2 снежня Аляксандр Лукашэнка заявіў: Беларусь падзяляе заклапочанасць Расіі з нагоды размяшчэння ў Еўропе элементаў амерыканскай супрацьракетнай абароны (СРА).
«І не проста падзяляем, — дадаў беларускі афіцыйны лідар. — Размяшчэнне супрацьракетных сістэм у межаў Расіі — гэта, лічы, ля межаў Беларусі. Гэта нашы межы перш за ўсё».