Для размяшчэння ўдзельнікаў і заўзятараў чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе ў Мінску плануецца задзейнічаць не толькі гатэлі і інтэрнаты, але і здымнае жыллё,паведамляюць
Ён адзначыў, што ў 2014 годзе ў горадзе плануецца адкрыць 16 новых гатэляў, 8 з якіх будуць прыватнымі, а 8 — камунальнымі. Таксама трэба адрамантаваць і рэканструяваць 23 гатэлі і 11 інтэрнатаў.
— Для правядзення чэмпіянату сталіцы неабходна задзейнічаць 59 аб’ектаў, дзе будзе падрыхтавана 26 700 месцаў, — удакладніў У. Калтовіч. — Тут будуць размешчаныя афіцыйныя асобы, заўзятары, спартоўцы.
У сямі будынках студэнцкай вёскі для гасцей будзе выдзелена 6 900 месцаў. Таксама прадугледжваецца задзейнічаць для размяшчэння балельшчыкаў арэнднае жыллё. Да чэмпіянату свету па хакеі плануецца сертыфікаваць каля 600 кватэр.