Дзяржаўнае вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» плануе супрацоўнічаць з нігерыйскай кампаніяй New Fields Oil and Gas Services Limited, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы «Беларуснафты».

Паводле інфармацыі прэс-службы, дэлегацыя нігерыйскай кампаніі правяла перамовы з кіраўніцтвам «Беларуснафты». Бакі абмеркавалі магчымасці для супрацоўніцтва. «Сярод патэнцыяльных кірункаў узаемадзеяння называліся асваенне беларускімі спецыялістамі рэшткавых запасаў, аказанне сэрвісных і навукова-кансультацыйных паслуг па распрацоўцы радовішчаў у Нігерыі, укараненне нашых тэхналогій па павышэнні нафтааддачы пластоў», — гаворыцца ў паведамленні.

Па выніках перамоў бакі падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве. «Прадстаўнікі нігерыйскай кампаніі прааналізуюць атрыманую ў Гомелі інфармацыю для выпрацоўкі далейшай сумеснай стратэгіі па распрацоўцы радовішчаў», — паведамляе прэс-служба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?