Паводле звестак кіраўніка Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, якога схапілі і прывезлі ў турму КДБ пасля мітынгу 19 снежня, Ігар Азаронак на той момант там ужо быў, хоць афіцыйна лічыцца, што яго затрымалі 20 снежня.

«Я сядзеў у следчым ізалятары КДБ, калі там быў Азаронак, а таксама сядзеў з людзьмі, якія былі з ім раней ў адной камеры. Пра Азаронка былі толькі станоўчыя водгукі.

Расказвалі, што ў ноч з 19 на 20 снежня ён не спаў, хадзіў туды-сюды і, відаць, чакаў, што будуць перамены.
А па-другое, калі я ўжо выйшаў з «амерыканкі» і размаўляў з людзьмі з абароннага ведамства, то чуў наступнае. Сярод іх ходзіць версія, што яшчэ да 19 снежня паступіў загад усім падраздзелам Мінабароны быць гатовымі да падаўлення выступленняў людзей, але ён адрэагаваў на гэта крайне негатыўна і яму за гэта зрабілі справу, што ён нібыта хабар хацеў атрымаць. Ведаю, што
ў «амерыканцы» Азаронак паводзіў сябе абсалютна прыстойна
. Чалавек ён годны і, калі там з'явіліся гэтыя «маскі», з ім ўзнікалі вялікія праблемы, бо ён проста адмаўляўся падпарадкоўвацца незаконным загадам».
Калі суддзі сыходзілі з судовай залы, Ігар Азаронак паспеў гучна сказаць на іх адрас: «Будзьце вы праклятыя, марыянеткі».
Другі асуджаны Андрэй Машкаўцан прысуд ніяк не пракаментаваў.

Адвакат і сваякі Ігара Азаронка размаўляць з журналістамі адмовіліся. Прысуд уступае ў дзеянне з сённяшняга дня, 12 снежня. Цягам дзесяці дзён асуджаныя могуць падаць толькі наглядную скаргу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?