У Беларусі адкрыта дабрачынная тэлефонная лінія «Эгалітэ» — званок усёй грамадой». Усе сабраныя сродкі пойдуць на рэабілітацыю дзяцей і падлеткаў з абмежаванымі магчымасцямі, паведамілі ў Беларускай асацыяцыі сацыяльных работнікаў.

Лінія працуе кругласутачна. Яе арганізатарам выступіў спартыўна-рэабілітацыйны комплекс «Эгалітэ».

У цэнтры нараўне са здаровымі людзьмі фехтаваннем могуць займацца людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Фехтаванне дае добры эфект у рэабілітацыі дзяцей з парушэннямі апорна-рухальнага апарату.

Збор сродкаў неабходны для развіцця рэабілітацыйных цэнтраў, закупкі інвалідных калясак, спартыўнай экіпіроўкі, спецыяльных платформаў. Плануецца адкрыццё цэнтраў у Брэсце і Гродне. Дарэчы, у Мінску і Полацку заняткі ўжо праходзяць.

Аказаць дапамогу можа кожны: для гэтага трэба пазваніць з гарадскога тэлефона на нумар 8-902-101-9999, дачакацца слоў падзякі — і аўтаматычна ідзе ахвяраванне Br9 тыс.
Гэта сума будзе ўключана ў рахунак аплаты за тэлефонныя званкі.

Ахвяраванні таксама прымаюцца на р/р 3015040456933 у ААТ «ААБ Беларусбанк», філіял нумар 514 у г. Мінску, код 614. Усе сабраныя сродкі ідуць на карысць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?