Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю радыёстанцыі «Руская служба навін» (Сяргею Дарэнку) заявіў, што не прымае ніякага правадырства.

«Я сябе штучна не раблю», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Ніякага правадырства быць не павінна. Акрамя партрэта ў кабінеце чыноўніка, вы нідзе не ўбачыце правадырства ў Беларусі», — адзначыў ён.

Ён падкрэсліў, што для яго гэта непрымальна «на генным узроўні». «Я гэта не выношу», — дадаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?