Інтэрнэт-крама prastora.by прапануе пакупнікам падборку дзіцячых кніг — ад літаратуры для самых маленькіх да тых, якія прыйдуцца даспадобы вучням сярэдняй школы. Сярод гэтых кніг ёсць і дзве новыя: ««Казачкі, баечкі, вершыкі» Алега Старынчыка і «Майстар Рукша» Юрыя Усціновіча.

Алесь Квіткевіч, дырэктар прадпрыемства BelTonMedia, якая валодае крамай Prastora.by, расказаў пра навінкі:

-Алег Старынчык — прадпрымальнік, займаецца акрылавымі фарбамі. Аднак вось вырашыў напісаць дзіцячую кнігу казак і вершаў, якую будзе цікава чытаць і дзецям, і дарослым. Новы, але шматабяцальны аўтар. А кніга выдатнага пісьменніка Юрыя Усціновіча, апроч таго, што гэта вельмі добрая кніга, шыкоўна ілюстраваная — яе можна выкарыстоўваць як узор. Абедзве кнігі выпушчаныя за ўласны кошт аўтараў. І зробленыя яны на вельмі высокім узроўні. У дадатак мы пазбіралі ўсе запасы дзіцячай літаратуры, бо на Каляды лепшага інтэлектуальнага падарунку, чым кніга, і не прыдумаеш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?