Аляксандр Лукашэнка 13 снежня падпісаў указ № 574, якім прызначаны члены Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, імі сталі Васіль Бушчык, Лідзія Ярмошына, Вадзім Іпатаў, Мікалай Лазавік, Марына Рахманава і Алег Сліжэўскі.

Яшчэ адным указам, № 575, Лідзія Ярмошына прызначана старшынёй Цэнтрвыбаркама з наступным узгадненнем яе прызначэння з Саветам Рэспублікі.

Прэс-служба нагадвае, што старшыня і члены Цэнтрвыбаркама прызначаныя ў адпаведнасці з пунктамі 4 і 9 артыкула 84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Цэнтральная камісія дзейнічае на пастаяннай аснове, тэрмін яе паўнамоцтваў складае 5 гадоў. Папярэдні склад ЦВК быў прызначаны ў пачатку 2007 года.

Цэнтральная камісія складаецца з 12 членаў, на прафесійнай аснове працуюць старшыня і сакратар камісіі. Склад Цэнтрвыбаркама фарміруюць прэзідэнт і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу на парытэтнай аснове (па 6 членаў камісіі) з кандыдатур, рэкамендаваных прэзідыумамі абласных, Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў і адпаведнымі выканаўчымі камітэтамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?