Пра гэта паведаміла праваабаронца Наста Лойка са спасылкай на звесткі ад Змітра Дашкевіча.

«У адзіночцы ў Глыбоцкай калоніі Зміцер ужо 3 месяцы. У папярэдніх калоніях, дзе яго трымалі раней, яго кідалі ў карцар. Праваабаронцы занепакоеныя пагрозамі жыццю і здароўю Змітра Дашкевіча і патрабуюць ад уладаў спыніць правакацыі супраць яго і забяспечыць яму нармальныя ўмовы ўтрымання», — пракаментавала сітуацыю Наста Лойка.

Юрысты-праваабаронцы асудзілі дзеянні супраць палітвязняў Змітра Дашкевіча і Андрэя Саннікава, назваўшы іх правакацыйнымі. Праваабаронцы запатрабавалі:

спыніць усялякія правакацыйныя дзеянні ў дачыненні да Андрэя Саннікава і Змітра Дашкевіча;

неадкладна дапусціць да асуджаных адвакатаў і блізкіх сваякоў;

неадкладна і безумоўна вызваліць усіх вязняў сумлення і палітычных зняволеных, якія дагэтуль знаходзяцца ў турмах Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?