Аб гэтым паведаміла загадчыца Мінскага гарадскога дома шлюбаў Надзея Равуцкая 13 снежня ў Мінску на пасяджэнні круглага стала, прысвечанага міжнацыянальным шлюбам.
Паводле яе інфармацыі, за 10 месяцаў гэтага года ў Мінску зарэгістраваныя шлюбы з прадстаўнікамі 60 краін. З 382 пар, якія вырашылі звязаць сябе сямейнымі повязямі з іншаземцамі, 69 шлюбаў былі заключаныя з прадстаўнікамі Расійскай Федэрацыі, 33 — з італьянцамі, 27 — з немцамі, 25 — з туркамі, па 19 — з прадстаўнікамі Ізраіля і Украіны. 14 шлюбаў было заключана з амерыканцамі, па 13 — з англічанамі, ліванцамі і літоўцамі, 12 — з французамі, 10 — з іранцамі, з канадцамі — 7.