Урад вывучае пытанне аб стварэнні ў Беларусі дзвюх нацыянальных малочных кампаній, паведаміў сёння журналістам, прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.

«Мы ўдумліва ставімся да гэтага пытання, паколькі трэба будзе эфектыўна выкарыстаць тыя магчымасці, якія адкрываюцца перад намі з нарошчваннем аб’ёмаў вытворчасці малака, — расказаў кіраўнік урада. — Хутчэй за ўсё, у нас будуць дзве нацыянальныя малочныя кампаніі». Паводле слоў прэм’ер-міністра, яны будуць створаны не ва ўрон дзеючым, а для падтрымання канкурэнцыі, эфектыўнай рэалізацыі механізмаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства.

Разглядаецца магчымасць стварэння адной такой кампаніі з удзелам брэсцкіх прадпрыемстваў, другой — мінскіх. Да праектаў плануецца падключыць, акрамя прадстаўнікоў сыравіннай зоны, арганізацыі перапрацоўчай галіны, а таксама камерцыйныя банкі.

Разам з тым кіраўнік урада звярнуў увагу на тое, што пакуль пытанне аб стварэнні дзвюх нацыянальных малочных кампаній канчаткова не вырашана і знаходзіцца ў прапрацоўцы. «Думаю, што да канца года мы даложым канкрэтныя прапановы кіраўнікку дзяржавы», — сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?