Улада22

Прадстаўнікоў беларускай апазіцыі прымаюць у Лондане

Дэлегацыя беларускай апазіцыі знаходзіцца з візітам у Лондане па запрашэнні Міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі.

Як паведамляе сайт грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!», у дэлегацыю ўваходзяць старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, Ірына Багданава (кампанія «Еўрапейская Беларусь»), Ігар Драко («Гавары праўду!»), сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Віталь Рымашэўскі, лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч.

Вечарам 13 снежня прадстаўнікоў беларускай апазіцыі прымалі ў Палаце абшчын Вялікабрытаніі. Арганізатарамі сустрэчы выступілі лорд Добс, член правячай Кансерватыўнай партыі, і дэпутат ад Лейбарысцкай партыі Памела Нэш. У сустрэчы бралі ўдзел 15 брытанскіх парламентарыяў.

Прадстаўнікоў Вялікабрытаніі цікавіла цяперашняя сітуацыя ў Беларусі. Размова, у прыватнасці, ішла пра палітычныя рэпрэсіі і пра палітзняволеных, якія дагэтуль знаходзяцца ў турмах. Усе пытанні зводзіліся да аднаго: што неабходна зрабіць для найхутчэйшага вызвалення і рэабілітацыі ўсіх беларускіх палітзняволеных. Пры гэтым падкрэслівалася, што вызваленне і рэабілітацыя ахвяраў беларускага рэжыму павінны стаць пачаткам палітычных перамен у Беларусі, паведамляе кампанія «Гавары праўду!».

На думку Добса, калі казаць пра эканамічныя меры ўздзеяння на афіцыйны Мінск, неабходна ў першую чаргу разабрацца: спыненне якога менавіта супрацоўніцтва больш за ўсё ўдарыць па ўладах. Лорд Добс раздзяляе меркаванне некаторых беларускіх удзельнікаў сустрэчы аб тым, што гаворкі пра поўнае згортванне эканамічнага супрацоўніцтва быць не павінна. Разам з тым, мяркуе ён, спыненне міждзяржаўных кантактаў і супрацоўніцтва паміж банкамі павінна папярэдзіць прыватны бізнес Вялікабрытаніі аб тым, што Беларусь пры цяперашняй уладзе — не лепшае месца для інвестыцый і развіцця бізнесу.

14 снежня ў беларускай дэлегацыі запланаваны шэраг сустрэч з кіраўніцтвам МЗС і парламента Вялікабрытаніі, а таксама з прадстаўнікамі НДА, праваабаронцамі і журналістамі.

Каментары2

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку2

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

Усе навіны →
Усе навіны

Турыста з Санкт-Пецярбурга знайшлі мёртвым у возеры ў Глыбоцкім раёне. Цела пабачыла жонка1

У Расіі каліноўца Яна Дзюрбейку чамусьці абвесцілі ў вышук і сабраліся судзіць завочна. Хоць ён быў у іх у палоне1

У Беларусі хочуць скараціць нормы бяспошліннага ўвозу тавараў самалётам

Беларус, які абвясціў галадоўку ў Клайпедзе, выйшаў з бальніцы і працягвае акцыю пратэсту5

Ігар Сігоў: Падыходжу да Лукашэнкі і лаўлю сябе на тым, што хачу сагнуцца4

Айцішнік пасля 3+ гадоў у EPAM стаў афіцыянтам. Працу ў ІТ так і не знайшоў2

ГУР Украіны атакавала расійскую базу беспілотнікаў у Сірыі

Падазраванаму ў замаху на Трампа выставілі абвінавачванне3

Па свеце распаўсюджваецца новы варыянт кавіду ХЕС. Чым ён адрозніваецца ад папярэдніх1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку2

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

Галоўнае
Усе навіны →