Учора Аляксандр Лукашэнка прызначыў кіраўнікоў Следчага камітэту па Гомельскай і Магілёўскай абласцях.

На Гомельшчыне новую сілавую структуру ўзначаліць былы кіраўнік упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Алег Шаркоў. На Магілёўшчыне — кiраўнiк абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Аляксандр Ракусаў.

Тры гады таму сп. Ракусаў даваў інтэрв’ю газеце «Звязда», дзе сярод іншаша зазначыў, што на яго працоўным стале стаяць выявы расійскіх імператараў.

«Гэта данiна памяцi. Паглядзiце: у мяне ёсць партрэты рускiх iмператараў, якiя за сваiм часам зрабiлi значны ўклад ў развiццё органаў унутраных спраў. Пятро I — гэта зразумела. Кацярына II першая ўвяла тэрмiн «прафiлактыка злачынстваў». А Мiкалай II меў дачыненне да Магiлёва i аб’яўлены праваслаўнай царквой святым. А я — хрысцiянiн, iмкнуся прытрымлiвацца ўсiх запаведзяў».
Пятро І ніколі не быў беларускім манархам. Падчас Паўночнай вайны (1700—1721) салдаты Пятра І узарвалі Сафійскі сабор, беларускую святыню ў Полацку, а таксама забівалі ўніяцкіх святароў.

Што датычыць Кацярыны ІІ, то падчас яе кіравання ў Расіі адбыліся тры падзелы Рэчы Паспалітай, а таксама жорстка задушанае паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі.

Пра партрэты славутых беларусаў на сваім працоўным стале Алякасандр Ракусаў нічога не сказаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?