Сёння раніцай на МКАД быў знойдзены труп жанчыны, асоба якой пакуль не ўсталяваная, паведаміў старшы памочнік пракурора Мінска па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Сяргей Балашоў.

Цела было знойдзена на краі кальцавой аўтадарогі недалёка ад пешаходнага моста ў раёне вуліцы Шаранговіча. На выгляд жанчыне 40–45 гадоў. Пакуль дакладна невядома: жанчына выпадкова звалілася або скокнула з пешаходнага моста. Праваахоўнікі знайшлі сляды, якія кажуць пра тое, што яна пералазіла праз агароджу.

Праверку па гэтым факце праводзіць пракуратура Фрунзенскага раёна Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?