Пры цяперашняй эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў Беларусі ў прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі застаўся адзін варыянт — лёгка і прыгожа аддацца Расіі,
заявіў першы прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук у эфіры «5 канала».

«Я быў у Вярхоўнай Радзе, калі левыя сілы ставілі Беларусь нам у прыклад. Камуністы на трыбуне ўвесь час казалі — паглядзіце на Беларусь. Сёння я назаву адзін прыклад: адзін даляр — 10 тысяч зайчыкаў, у нас такое ўжо было. Гэта значыць, усё, што было ў Беларусі, абрынулася. І сёння Лукашэнка трымаецца за тое, як пражыць яшчэ адзін дзень — у яго няма будучыні. Ён павінен прымаць нейкія рашучыя меры, а ён, відавочна, не зможа. У яго ёсць адно пытанне — лёгка, прыгожа аддацца Расіі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?