Новая варонка ў Бярэзніках, якая ўтварылася 4 снежня 2011 ад прасядання грунту паблізу шахтабудаўнічага кіравання ААТ «Уралкалій», павялічылася амаль у чатыры разы — да памераў 40 на 30 метраў,
гаворыцца ў паведамленні адміністрацыі Бярэзнікаў.

Першапачаткова памеры варонкі складалі 22 на 15 метраў.

Па выніках сейсмалагічнага кантролю ў раёне ўтварэння новай варонкі рэгіструюцца сейсмападзеі нязначнай энергіі, звязаныя з працэсамі разбурэння ў друзлых пародах. З вечара 11 снежня па вечар 12 снежня зарэгістраваная адна такая падзея, сказана ў паведамленні.

Утварэнне варонкі на дадзеным участку, як паведамлялася, прагназавалася Горным інстытутам Уральскага аддзялення РАН і ААТ «Галургія» па выніках комплексу інструментальных назіранняў за ссяданнем зямной паверхні, геафізічных і гідрагеалагічныя даследаванняў. Патэнцыйна небяспечны ўчастак агароджаны і ахоўваецца з вясны 2011 года, доступ людзей у яго межы забаронены. Пасля ўтварэння варонкі прынятыя меры па ўзмацненні аховы агароджы тэрыторыі.

ААТ «Уралкалій», найбуйнейшы сусветны вытворца хлорыстага калію, які базуецца на Верхнекамскім радовішчы калійна-магніевых соляў, 5 снежня заявіў, што не чакае ніякіх негатыўных наступстваў ад прасядання грунту для жыццядзейнасці горада Бярэзнікі (Пермскі край), «Уралкалія» і іншых прамысловых прадпрыемстваў.

«Уралкалій» паведамляў таксама, што пасля дэталёвага аналізу прычын прасядання грунту разгледзіць пытанне аб ліквідацыі варонкі. У выпадку прыняцця рашэння аб ліквідацыі выдаткі на засыпанне варонкі не перавысяць некалькіх мільёнаў даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?