Сістэма біяакустычнага адпужвання птушак выкарыстоўваецца на чыгуначным вакзале ў Віцебску з 9 снежня. Пакуль гэта адзіны ў Беларусі вакзал, дзе ўсталяваная такая прылада.
Жыхары і госці Віцебска, праходзячы вечарам праз Прывакзальную плошчу, сярод звычайнага гарадскога шуму могуць пачуць нязвыклыя гукі — крыкі драпежных птушак.
Пра
— Насамрэч гэта ніякае не
Таму мы вырашылі паспрабаваць стварыць аналагічную прыладу самастойна.Пайшлі самым простым шляхам — запампавалі з інтэрнэту запісы галасоў драпежнікаў, вывелі на дах дзве акустычныя калонкі і транслюем гэтыя запісы з перыядычнасцю 15 хвілін. Сістэму ўключаем толькі ўвечары, калі пачынаюць злятацца вароны.
— І наколькі эфектыўнае такое электроннае «пудзіла», якое, па сутнасці, нічога не каштавала вакзалу?
— Пакуль вельмі эфектыўна. Птушкі адразу злятаюць, калі ўключаецца запіс. Там цяпер запіс галасоў васьмі драпежных птушак і лісы. Які менавіта іх больш за ўсё палохае, мы не ведаем, але галоўнае — яны палохаюцца і злятаюць.
— А пасажыры не скардзяцца?
— Не, скаргаў не было. Гэтыя гукі не вельмі вылучаюцца ў гарадскім шуме. Калі будуць прэтэнзіі ад пасажыраў, то можна будзе паменшыць гучнасць.