Мытны саюз і Адзіная эканамічная прастора не дадуць магчымасці прадпрыемствам размяшчаць свае сайты на замежных хостынгах нават у краінах АЭП,
заявілі ў Аператыўна-аналітычным цэнтры пры прэзідэнце.

Згодна з Указам прэзідэнта № 60 «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт» ад 1 лютага 2010 г., усе беларускія юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі абавязаныя трымаць свае сайты на серверах, фізічна размешчаных у Беларусі.

У сувязі з тым, што хостынг на пляцоўках у Беларусі даражэйшы, чым у той жа Расіі, многія беларускія кампаніі ўскладалі надзеі на АЭП у частцы таго, што можна будзе свабодна размяшчаць сайты хоць бы ў расійскіх датацэнтрах. Аднак ніякіх зменаў у гэтым пытанні найбліжэйшым часам не прадбачыцца.

«Лічым, што патрабаванні ўказа № 60 па размяшчэнні інтэрнэт-сайтаў не супярэчаць Пагадненню аб гандлі паслугамі і інвестыцыях у дзяржавах — удзельніцах Адзінай эканамічнай прасторы, падпісанага ў Маскве 9 снежня 2010 года, бо дадзеныя нормы не ўсталёўваюць дадатковых абмежаванняў для нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў адказе ААЦ за подпісам першага намесніка начальніка цэнтра Уладзіміра Рабаволава.

У той жа час ААЦ не стаў каментаваць адпаведнасць 60-га ўказа духу АЭП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?