Затрымліваць рабаўніка давялося інструктару па каратэ адной з гомельскіх школ.
Знаходзячыся ва ўласным аўтамабілі непадалёк ад 56-й гімназіі, ён пачуў крык жанчыны. Выскачыўшы з машыны, ён убачыў мужчыну, які ўцякаў. Доўга не разважаючы, інструктар каратэ кінуўся ўслед.

Нягледзячы на добрую спартыўную падрыхтоўку, дагнаць злачынца ён змог толькі праз 250 метраў. Затым гамяльчанін адвёў мужчыну да сваёй машыны і выклікаў па тэлефоне супрацоўнікаў міліцыі.

Як высветлілася пазней, злачынцам аказаўся 19-гадовы жыхар вёскі Кругавец-Калініна Добрушскага раёна, які ўжо быў судзімы за хуліганства.

Начальнік упраўлення ўнутраных справаў учынак інструктара каратэ ацаніў па заслугах. Акрамя ганаровых грамат УУС смеламу грамадзяніну ўручылі грашовае ўзнагароджанне за праяўленую грамадзянскую пазіцыю і ініцыятыву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?