Музыка22

Вакарчук з «Акіяна Эльзы» прэзентаваў сольны праект у інтэрнэце — відэа

Канцэрт пабачылі анлайн каля ста тысяч чалавек.

Першую ва Украіне анлайн-трансляцыю жывога канцэрта новага праекта Святаслава Вакарчука «Брусэль» паглядзелі больш за 100 тысяч чалавек.

Трансляцыя праходзіла ў аўторак, 13 снежня, на відэасэрвісе YouTube.

Па дадзеных Google, было зафіксавана 84000 унікальных падлучэнняў, з іх 69000 з Украіны і 15 000 па ўсім свеце.

Улічваючы рознамоўную аўдыторыю, Вакарчук меў зносіны з гледачамі па той бок манітораў на трох мовах: ўкраінскім, расейскай і англійскай.

На YоuTube быў створаны адмысловы канал vakarchukbrussels. Сёння на ім можна паглядзець канцэрт у запісе.

«Мы выбралі інтэрнэт для прэзентацыі новага музычнага матэрыялу не выпадкова, бо 

мы змаглі адыграць свой канцэрт адначасова перад велізарнай аўдыторыяй з самых розных краін. І гэта невымоўнае адчуванне, калі ты разумееш, што за тваім выступам сочыць амаль сотня тысяч гледачоў з усіх куткоў зямнога шару
», — падзяліўся ўражаннямі ад выступу Вакарчук.

«Брусэль» — другі сольны праект лідэра гурта «Акіян Эльзы» Святаслава Вакарчука (першы — «Вночі» быў прадстаўлены ў 2008-м годзе).

У праекце з Вакарчуком працуе толькі адзін музыка з «Акіяну Эльзы». Астатнія — запрошаныя.

Ад 18 да 31 жніўня музыкі запісалі ў Брусэлі (Бельгія) на студыі ICP Studio 12 кампазіцый на украінскай і англійскай мовах, якія і ўвайшлі ў новы праект Святаслава Вакарчука «Брусэль». Паслухаць і спампаваць іх можна тут.

Каментары2

«Галоўнае — гэта вопыт!» Лукашэнка назваў, каго бачыць наступным прэзідэнтам12

«Галоўнае — гэта вопыт!» Лукашэнка назваў, каго бачыць наступным прэзідэнтам

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Сорасам-малодшым15

Стаў вядомы першы выпадак гібелі на вайне жанчыны, якая заключыла кантракт з Мінабароны РФ у калоніі3

У трох раёнах Мінска знікла вада2

У Расіі хочуць адмяніць рэабілітацыю значнай колькасці ахвяр савецкіх рэпрэсій. Пакінуць толькі апалітычных і «добранамераных»9

Міністр інфармацыі Маркаў знайшоў медыятара для дыялогу паміж дзяржавай і апазіцыянерамі20

ЗША перадаюць Кіеву планёрныя бомбы JSOW — але яны такой малой далёкасці, што мала што зменяць4

«Сказала ім «Жыве Беларусь!» Як дэлегацыі Ціханоўскай і афіцыйнага Мінска перасекліся на Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку16

Прыватныя медцэнтры шукаюць варыянты абысці кантроль цэн Мінздароўя, каб не згубіць інстаграмных дактароў16

Кіраўнік IT-кампаніі Fibery завёў захапляльны канал пра васьміногаў. Мэта — каб іх менш елі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Галоўнае — гэта вопыт!» Лукашэнка назваў, каго бачыць наступным прэзідэнтам12

«Галоўнае — гэта вопыт!» Лукашэнка назваў, каго бачыць наступным прэзідэнтам

Галоўнае
Усе навіны →