У сацыяльнай сетцы «Вконтакте» з’явілася новая гумарыстычная групоўка «Парція Памяркоўных цэнтрыстаў — ППЦ». Менавіта «парція», бо афіцыйная мова, як пазначана на старонцы — трасянка.

Мэта «парціі» — «

сабраць абыякавых людзей для абсужденія паліцічыскай жызні
, культуры, эканомікі і вапшчэ.
Выбраць самых неакцівных і атправіць іх на градушчые парламентскія выбары.
В случае пабеды, эці людзі рэальна будут прэдставляць там інцерэсы 95% населенія».

На з’ездах партыі прапануецца «как абычна малчаць, нічэво не прэдлагаць».

Таксама

«парція жэстачайшэ прэдупрэждает» адносна ўдзелу ў «самніцельных акцыях»
. І канкрэтна тлумачыць, якія акцыі сумнеўныя і калі бываюць.

Ніжэй ініцыятары стварэння суполкі, ва ўласцівым ім парадыйным стылі, тлумачаць, што яна

створаная для высмейвання «часткі насельніцтва Беларусі (і не толькі), што незадаволеная сітуацыяй, але заўжды знаходзіць кучу прычынаў, каб не ўдзельнічаць у палітычным жыцці краіны.
Яны заўжды разлічваюць, што нехта (Зянон, Ісус, Санта-Клаус, ЕС, іншапланетнікі) прыдзе і зробіць усё за іх».

Дэвіз партыі — «а можа, так і трэба?» Іншыя сімвалы ў распрацоўцы. Але, як бачна з упадабанняў сяброў суполкі,

гімнам магла б быць песня «Разбітага сэрца пацана» «Аграгарадок», а гербам — штосьці з FFFUUU-коміксаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?