У Мінску адбылася прэзентацыя першых трох тамоў энцыклапедыі Яўхіма Карскага «Беларусы». Гэтае славутае выданне распавядае пра беларускую культуру, гісторыю, мову, традыцыі.
Знакаміты гісторык і этнограф Карскі прысвяціў працы над ім усё сваё жыццё. Упершыню энцыклапедыя выйшла больш за сто гадоў таму і доўгі час з’яўлялася бібліяграфічнай рэдкасцю.
Выданне «Беларусаў» распачало новую кніжную серыю — «Помнікі гістарычнай думкі Беларусі».