Паводле даных упраўлення ДАІ МУС Беларусі, за 11 месяцаў гэтага года ў краіне адбылося 843 дарожна-транспартныя здарэнні па віне пешаходаў. У іх 262 чалавекі загінулі і 607 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

Як адзначылі ва УДАІ МУС, актуальнасць праблемы парушэння правілаў дарожнага руху пешаходамі пацвярджаюць мінулыя суткі. Усе трое загінулых у ДТЗ — пешаходы.

Так, у Жабінцы (Брэсцкая вобласць) прыкладна ў дзве гадзіны ночы 25-гадовы вадзіцель аўтамабіля «Пежо 406» наехаў на жанчыну 1972 года нараджэння, якая рухалася ў спадарожным напрамку па праезнай частцы. Вадзіцель з месца ДТЗ уцёк, але падчас уведзенага плана «Перахоп» быў затрыманы. Пешаход ад атрыманых траўм памерла на месцы здарэння. Аварыя адбылася ў цёмны час сутак, штучнае асвятленне было ўключана, вадзіцель знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення — 0,5 праміле, пешаход не быў пазначаны святлоадбіўнымі элементамі.

На 1-м км аўтадарогі Шчучын — Гернікі — Шайбакі ў Гродзенскай вобласці прыкладна ў 19 гадзін 52-гадовы вадзіцель «Рэно-Меган» пры сустрэчным раз’ездзе з аўтамабілем «ГАЗ» наехаў на веласіпедыста 1964 года нараджэння, які ляжаў на праезнай частцы. Па ракавым збегу акалічнасцяў у момант сустрэчнага раз’езду машын ён упаў на праезную частку дарогі.

У Капыльскім раёне Мінскай вобласці на 349-м км аўтамабільнай дарогі Бабруйск — Івацэвічы ў вёсцы Філіповічы апоўначы 47-гадовывадзіцель-прафесіянал (мае вадзіцельскае пасведчанне ўсіх катэгорый), кіруючы аўтамабілем «Фольксваген-Транспарцёр», учыніў наезд на жанчыну 1931 года нараджэння, якая знаходзілася на праезнай частцы. Пешаход памерла на месцы здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?