Беларускі карэспандэнт Gazety Wyborcza Андрэй Пачобут атрымаў большасць галасоў паводле апытання рэдактараў польскіх газет, часопісаў, радыё-і тэлевізійных станцый і інтэрнэт-парталаў.

Пачобут атрымаў узнагароду за яго прафесіяналізм, прасоўванне міжнародных стандартаў працы ў сродках масавай інфармацыі і захаваннем этычных канонаў прафесіі.

Паколькі Андрэй не можа пакідаць Беларусь, узнагароду атрымала яго жонка Аксана.

***

Андрэй Пачобут быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады па артыкуле «паклёп ў дачыненні да прэзідэнта», яму забаронены выезд за мяжу. «Суд прызнаў журналіста вінаватым па частцы 1 артыкула 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) Крымінальнага кодэкса за шэраг артыкулаў з крытыкай дзейнай улады. Судовы працэс быў закрыты. Журналіст правёў за кратамі 3 месяцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?