Нацбанк апублікаваў новую статыстычныя падлікі, якія сведчаць, што другі месяц запар у краіне не працуе грашовы станок.

І хоць рублёў стала менш усяго на 0,2%, такія дзеянні ўладаў можна толькі вітаць.

Па стане на пачатак снежня рублёвая маса (дэпазіты ў нацыянальнай валюце + наяўныя рублі) складала 38,29 трыльёна рублёў, у той час як месяц таму гэты паказчык быў на ўзроўні 38,375 трыльёна, а ў кастрычніку — 38,64 трыльёна.

Патрохі скарачаецца і аб’ём наяўных рублёў.
На 1 снежня ён складаў 6,52 трыльёна. Месяц таму наяўных рублёў было 6,72 трыльёна. Скарачэнне склала 3%.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?