Крэдыт Сбербанка Расіі ў памеры $1 млрд. можа паступіць у Беларусь у бліжэйшыя дні.

«Грошы могуць паступіць сёння ў канцы дня, усё ідзе ў планавым парадку», — адзначылі ў банкаўскіх колах.

Гэту інфармацыю пацвердзіла і іншая асоба, якая ў прыватнасці сказала: «Спадзяёмся, што хутка будзе, магчыма, і заўтра».

У лістападзе ў Мінску было падпісана крэдытнае пагадненне аб прыцягненні сіндыкаванага крэдыту Сбербанка Расіі і Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР) на $1 млрд. для ААТ «Беларуськалій» тэрмінам на адзін год. Доля Сбербанка Расіі ў крэдыце складзе $900 млн., ЕАБР — $100 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?