На адзінай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 15 снежня беларускі рубель працягнуў умацоўвацца да еўра, губляючы пазіцыі і на сусветных фінансавых рынках.

У чацвер даляр застаўся на ранейшым узроўні — 8450 рублёў (заяўкі на продаж склалі 58,555 млн, на набыццё — 56.187 млн, выніковы аб’ём таргоў — 58.555 млн).

Еўра патаннеў яшчэ на 20 рублёў да 10 990 рублёў. Заяўкі на продаж склалі 19,860 млн, на набыццё — 18,720 млн, выніковы аб’ём таргоў — 19,765 млн.

Курс расійскага рубля знізіўся на Br1 да 265 беларускіх рублёў. Заяўкі на продаж склалі 980,046 млн, на набыццё — 912,506 млн, выніковы аб’ём здзелак — 979,907 млн

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?