Па выніках працы ў студзені-кастрычніку 2011 года стратнымі былі 661 прадпрыемства і арганізацыя, або 7,6% ад агульнай колькасці, паведаміла прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Для параўнання: за такі ж леташні перыяд са стратамі спрацавалі 6,6% арганізацый (576).
За дзесяць месяцаў гэтага года сума чыстых стратаў склала 4,3 трлн. рублёў, або ў 4,4 разу больш, чым за студзень-кастрычнік 2010 года.
Удзельная вага стратных прадпрыемстваў па відах эканамічнай дзейнасці склала: сельская гаспадарка, паляўніцтва і лясная гаспадарка — 1,3% (у студзені-кастрычніку 2010 года — 1,5%); прамысловасць — 11,4% (12%), у тым ліку горназдабыўная — 10% (3,3%), апрацоўчая — 10,1% (12,4%); вытворчасць і размеркаванне электраэнергіі, газу і вады — 24,2% (9,5%); будаўніцтва — 14,3% (6,5%); гандаль і рамонт бытавых вырабаў і аўтамабіляў — 4,7% (5,6%); гатэлі і рэстараны — 6,6% (8,4%); транспарт і сувязь — 4,2% (3,9%); аперацыі з нерухомай маёмасцю, арэнда і аказанне паслуг спажыўцам — 5,5% (5,1%); адукацыя — 3,3% (2,2%); ахова здароўя і сацыяльныя паслугі — 12% (2,2%); камунальныя, сацыяльныя і персанальныя паслугі — 10,7% (11,9%).
Паводле звестак Белстата, рэнтабельнасць продажу за студзень-кастрычнік 2011 года склала 10,3% і ўзрасла ў параўнанні з гэткім жа леташнім перыядам на 3,8%.
БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ