Напярэдадні
Уладзімір Пугач, чый праект «электрыфікацыі» на падвядзенні вынікаў Нацыянальнай музычнай прэміі быў прызнаны найлепшым гастрольным турам 2011 года, прызначыў сустрэчу ў «Кальяннай № 1».
— Чаму канцэрт «электрыфікацыя ўсёй краіны» прызначаны ў Мінску менавіта на 19 снежня?
— Яшчэ адзін прыклад таго, як на пустым месцы можна зрабіць піяр (смяецца). Проста два разы на першапачаткова запланаваныя даты ў Палацы спорту ставілі бокс і валейбол, потым сказалі — ці гэтая дата, ці ўжо не ў гэтым годзе. Так што 19 снежня — невыпадковая дата.
— А чым ты займаўся 19 снежня 2010?
— Я прагаласаваў «супраць усіх», але на Плошчу не хадзіў. Не таму што баяўся. Проста я не люблю натоўп і не хаджу на масавыя мерапрыемствы.
— Якім выдаўся год пасля выбараў?
— З асабістых прычынаў для мяне год быў няпростым. Натуральна, да гэтага дадаліся і выбары. Гэты зусім вар’яцкі крызіс эканамічны, які так ударыў па галаве, што будзь здаровы.
Праблемы пачаліся, як на мяне, калі грэчка падаражэла. Але каб народ выйшаў на вуліцу, яго трэба пазбавіць хлеба.
Вядома, усё тое, што адбываецца цяпер у Беларусі — хранова. За гэты год я зразумеў, што згуртаванай апазіцыі ў нас у Беларусі як не было, так і няма дагэтуль. Гэта мая асабістая выснова, і асабліва гэта кінулася мне ў вочы вось чаму. Каб у грамадстве было нейкае палітычнае жыццё, трэба мабілізаваць людзей не раз на пяць гадоў, выкарыстоўваючы выбары як падставу, а рабіць гэта пастаянна. Палітычная і сацыяльная ангажаванасць павінная праяўляцца пастаянна. Тады б улада не істэрыла з нагоды любой праявы сацыяльнай і палітычнай актыўнасці людзей. Яны да гэтага не прывыклі, у іх планку сарвала ў канцы мінулага года. Я думаю, што перапалоханы народ біў не менш перапалоханы такі масавасцю АМАП.
— А летнія акцыі?
— Геніяльнай ідэяй была «рэвалюцыя апладысментаў». Яе мэта, на маю думку, -скарэктаваць вобраз улады ў вачах тых, хто жыве ў Мазыры, ходзіць на працу ў Ганцавічах і глядзіць тэлевізар наогул у любой кропцы Беларусі.
Не сакрэт, што медыяпрастора большасці жыхароў Беларусі кантралюецца дзяржавай. Як толькі неапазнаныя людзі ў аўтобусах без нумароў пачыналі лупіць мінакоў, нават вожыку стала зразумела, хто гэта і навошта так робіць.
А апазіцыя проста не скарысталася эфектам гэтых акцый. Я не ўнікаў у іх кухню, але пачынанне, якое можна было развіць і падтрымаць, проста прапусцілі.
Таму для мяне за год культура
— Ты цікавішся палітыкай?
— Так, але не імкнуся выкарыстоўваць яе для раскруткі і выехаць на «хвалі».
— Як ты ставішся да факту існавання «чорных спісаў» музыкаў і актораў?
— Гэта глупства і пошласць. Калі з пункту гледжання дзейнай улады Кулінковіч або Вольскі — ідэалагічныя ворагі, то гэтымі забаронамі іх наадварот піяраць.
Не раз сутыкаючыся з механізмам прыняцця рашэнняў ва ўладных структурах, упэўнены, што ўсё гэта адбываецца ў галовах чыноўнікаў сярэдняга звяна. Не думаю, што ім нехта тэлефануе з адміністрацыі прэзідэнта і загадвае скласці спісы. А забарона на выступы актораў Кевіна Спэйсі і Джуда Лоў — гэта наогул абсурд.
Людзі, якія разгайдалі гісторыю з фотакопіямі спісаў, зрабілі «забароненым» мядзведжую паслугу. Той інфармацыйны фон, які з’явіўся пасля публікацыі, дайшоў да начальнікаў аддзелаў культуры ў Гродне, Віцебску ці Магілёве. І яны пачалі лішні раз перастрахоўвацца і забараняць канцэрты.
Хоць, паўтару, забаронамі ўлада дамагаецца дыяметральна процілеглага эфекту. Гэта бессэнсоўна да тых часоў, пакуль не навучыліся блакаваць інтэрнэт. Цяпер любы забаронены канцэрт Кулінковіча — гэта плюс 10 тысяч праглядаў яго кліпаў на Youtube.
— Як гурт перажыў знаходжанне ў «чорных спісах» у 2006 годзе?
— Гэта вельмі непрыемна. Асабліва ў нашым жанры. Мы не робім прома на нейкую сацыяльную тэматыку, для нас такая забарона — гэта не піяр. Прытым што з аднаго боку нас забаранілі, а з другога — лаялі.
— Не было планаў выкарыстаць папулярнасць, сабраць чамаданы і з’ехаць у Маскву?
— У 2006 годзе такія планы былі. Мы нават рабілі нейкія дзеянні ў гэтым напрамку. Але так здарылася, што паралельна з забаронай у нас выйшаў альбом «Басанож па маставой», і ён стаў для нас знакавым. Многія даведаліся пра «J: Морс» дзякуючы гэтай пласцінцы. Здарыўся такі эмацыйны ўздым, які ўтрымаў групу на плыву.
Праз паўгода нас пачалі круціць па радыё, мы пачалі збіраць канцэрты і зноў выступаць. Так неабходнасць з’язджаць адпала. Наогул, культурная міграцыя — гэта не вельмі добрая штука.
— Як ты ўспрыняў закрыццё «Аўтарадыё»?
— Вельмі негатыўна. Гэта была адна з самых любімых радыёстанцый з класнымі аўтарскімі праектамі. Самыя цікавыя праграмы рабілі там. Ім было нясумна даваць інтэрв’ю, таму што часцей за ўсё на радыёэфірах з табой гутарыць вядоўца, а не аўтар праграмы, якому проста напісалі пытанні, і яму няма справы да таго, што ты кажаш. На «Аўтарадыё», размаўляючы з Хаменкам, я атрымліваў задавальненне ад праграмы.
— Два апошнія альбомы «J: Морс» выйшлі ў інтэрнэце. Чаму?
— Немэтазгодна марнаваць час, сродкі і сілы на матэрыяльныя носьбіты. Дыскі — гэта проста артэфакты для калекцыянераў. У эпоху інтэрнэту гэта ўжо не спосаб распаўсюджання сваёй творчасці. Таму што цяпер усе спампоўваецца праз 10 хвілін пасля выхаду альбома. Каб нашу музыку пачула як мага больш людзей, мы выкладаем яе ў сеціва.
— А чым тады «J: Морс» зарабляе на жыццё?
— У асноўным канцэртамі. Здараюцца выступы на карпаратывах: гэта ўжо неад’емная частка музычнага бізнэсу.
Летам у нас быў надзвычайны карпаратыў на «Лініі Сталіна». Хлопцы, якія прыдумалі гульню «Свет танкаў», яго ладзілі. Была вялізная сцэна, усе забаўляліся, было вельмі весела.
Але наогул артысты па краіне зарабляюць сярэдне. Я таксама зарабляю сярэдне. Але на кальян хапае.
— Якія былі эмоцыі пасля тэракту?
— Вельмі негатыўныя, і яны не памяняліся да гэтага часу. Я раз і назаўжды памяняў сваё светаадчуванне. Разумею, што нічога не змянілася такім чынам, каб вярнуць як усё было да выбуху. Цяпер паўтор гэтага заўсёды магчымы ў Беларусі.
— Тваё стаўленне да смяротнага прысуду Канавалаву і Кавалёву?
— Суд не пераканаў мяне, што яны вінаватыя ў тэракце. Я не думаю, што яны анёлы, але паколькі я па адукацыі юрыст, лічу, што іх віна не даказаная Мае выкладчыкі казалі, што калі ёсць хоць бы найменшы сумнеў у вінаватасці, лепш выпусціць на свабоду сто злачынцаў, чым адзін раз расстраляць невінаватага.
— Якія чаканні ад будучага канцэрту?
— Летась мы сабралі ў Палацы спорту 5 тысяч чалавек, зусім гэтага не чакаючы. Разлічвалі, што калі прыйдзе 3 тысячы, гэта ўжо будзе добра. Калі на твае канцэрты прыходзіць шмат чалавек, гэта падсаджвае мацней за любы наркотык.
Цяпер мы хочам, каб прыйшло 6 тысяч. Гэта не ганарыстасць. Гэта патрэбнасць энергіі. Бо справа не ў колькасці людзей. Любы канцэрт — гэта энергаабмен, і калі ты ловіш хвалю, якую выплюхваюць тысячы чалавек, — гэта палёт, незабыўнае адчуванне. Настолькі прыемнае, што хочацца паўтараць зноў і зноў.
Мы пастараемся зрабіць усё, каб гледачы атрымалі максімум задавальнення. Раз ужо канцэрт будзе ў гадавіну выбараў, можна зрабіць на выхадзе
Як любая гаспадыня, я не выдам сакрэт пірага, але гэты канцэрт будзе сур’ёзна адрознівацца ад таго, што было ў мінулым годзе ў Палацы спорту.
— Песні
— Як можна спяваць адно і таксама гадамі? З года ў год застаецца найлепшае. Чым тэатральная праца адрозніваецца ад кіно — роля граецца зноў і зноў. Тое ж самае і з песняй. Кожнае новае выкананне ўнікальнае і выклікае новыя эмоцыі.
І рэакцыя слухача таксама кожны раз новая.
— Якія пляцоўкі ў Беларусі падабаюцца больш?
— «Намоленым» месцам, вядома, быў «Рэактар». Цяпер ён зачынены, так што цяпер гэта, мабыць, клуб «RePublic». Пасля Новага года там у нас будзе канцэрт.
— Ёсць мандраж перад выступам?
— Заўсёды. Выйшаў на сцэну — адступаць ужо няма куды. Потым, вядома, маральнае спусташэнне, але пасля гэтага адчуванне спакою. Хочацца любіць увесь свет.
— Беларусь зноў выбірае пасланца на «Еўрабачанне». У чым, на тваю думку, праблема невысокай выніковасці беларускіх выканаўцаў на гэтым конкурсе?
— Трэба перастаць ставіць перад сабой задачу дагадзіць Еўропе і зрабіць так, як зрабілі ўкраінцы або малдаване — плюнуць на штампы і выдаць аўтэнтычны нацыянальны праект. Адправіць туды Івана Кірчука з
— Часта гастралюеце за мяжой?
— Не вельмі. Наша музыка досыць традыцыйная для любой культуры, і ў кожнай краіне ёсць нешта падобнае. Калі выязджаем, то ў Расію, Украіну. Там, дзе разумеюць мову, на якой мы спяваем. Нядаўна былі ў Вільні. Быў выдатны канцэрт.
— Бываюць нейкія вар’яцтвы на гастролях?
— Неяк у Полацку мы прыйшлі ў Сафійскі сабор і замовілі сабе канцэрт арганнай музыкі. А так, мусіць, як і ў іншых музыкаў. Нічога звышнатуральнага. Пару гадоў таму ў Гродне перад канцэртам мы з
— Як ты ставішся да асабістай папулярнасці?
— Ужо прывык, а спачатку было няёмка. Стаіш у чарзе, і прадавачка, замест таго каб разлічыць, пачынае прасіць аўтограф, а за табой яшчэ пятнаццаць чалавек.
Але гэта неад’емная частка нашай працы. Проста бываюць выпадкі, калі ты зграеш у дзесяці дзіцячых дамах, а ў адным адмовішся, таму што не атрымліваецца з
— Што яшчэ прыносіць задавальненне? Акрамя музыкі…
— Цішыня. Ездзіць у лес, на прыроду. Люблю кіно. Я спакойны чалавек, аддаю перавагу пасядзець у кальяннай, расслабіцца. А на прыродзе можна прагуляцца, кніжкі пачытаць, песні папрыдумляць.
З актыўнага адпачынку аддаю перавагу горным лыжам. Аднойчы на джыпе ездзілі па Гімалаях у Непале. Гэта было сапраўды экстрэмальна.
— Якія надзеі і планы ў сувязі з наступным годам?
— 2012 год — год Дракона, я нарадзіўся ў такі год. Пасля навагодніх святаў на два тыдні паеду ў Непал, прасвятлюся там добра, ну, а калі прыеду,
Мы цяпер зарадзілі электрычнасцю краіну, як мы сцвярджаем. Зараз паспрабуем разрадзіць наэлектрызаванае намі паветра. Паменей прома, паменей пра сябе нагадваць, сысці, напэўна, у падполле і пазаймацца музыкай.
Я не здзіўлюся, калі ў наступным годзе мы наогул нідзе не будзем з’яўляцца: ні на радыё, ні ў тэлевізары. Падставаў для гэтага я пакуль не бачу.
— Ёсць такое пытанне, якое ты хацеў бы задаць іншай зорцы?
— Я б спытаў у Лэдзі Гагі, ці плача яна начамі ў падушку. Як яна выходзіць са свайго вобраза вечнага фрыка і не вар’яцее ад гэтага (смяецца).