• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Музыка
Фота 3 з 3
15.12.2011 / 13:10

J-Mors ладзіць канцэрт 19-га а 19-й

Лідар гурта Уладзімір Пугач расказаў пра сваё стаўленне да «рэвалюцыі апладысментаў», тэракту, «чорных спісаў» і падзяліўся планамі на будучыню.

Напярэдадні гала-канцэрта ў Палацы спорту, які падвядзе вынік «электрыфікацыі ўсёй краіны», лідар «J: Морс» Уладзімір Пугач даў інтэрв’ю «Салідарнасці».

Уладзімір Пугач, чый праект «электрыфікацыі» на падвядзенні вынікаў Нацыянальнай музычнай прэміі быў прызнаны найлепшым гастрольным турам 2011 года, прызначыў сустрэчу ў «Кальяннай № 1».

— Чаму канцэрт «электрыфікацыя ўсёй краіны» прызначаны ў Мінску менавіта на 19 снежня?

— Яшчэ адзін прыклад таго, як на пустым месцы можна зрабіць піяр (смяецца). Проста два разы на першапачаткова запланаваныя даты ў Палацы спорту ставілі бокс і валейбол, потым сказалі — ці гэтая дата, ці ўжо не ў гэтым годзе. Так што 19 снежня — невыпадковая дата.

— А чым ты займаўся 19 снежня 2010?

— Я прагаласаваў «супраць усіх», але на Плошчу не хадзіў. Не таму што баяўся. Проста я не люблю натоўп і не хаджу на масавыя мерапрыемствы.

— Якім выдаўся год пасля выбараў?

— З асабістых прычынаў для мяне год быў няпростым. Натуральна, да гэтага дадаліся і выбары. Гэты зусім вар’яцкі крызіс эканамічны, які так ударыў па галаве, што будзь здаровы.

Праблемы пачаліся, як на мяне, калі грэчка падаражэла. Але каб народ выйшаў на вуліцу, яго трэба пазбавіць хлеба.

Вядома, усё тое, што адбываецца цяпер у Беларусі — хранова. За гэты год я зразумеў, што згуртаванай апазіцыі ў нас у Беларусі як не было, так і няма дагэтуль. Гэта мая асабістая выснова, і асабліва гэта кінулася мне ў вочы вось чаму. Каб у грамадстве было нейкае палітычнае жыццё, трэба мабілізаваць людзей не раз на пяць гадоў, выкарыстоўваючы выбары як падставу, а рабіць гэта пастаянна. Палітычная і сацыяльная ангажаванасць павінная праяўляцца пастаянна. Тады б улада не істэрыла з нагоды любой праявы сацыяльнай і палітычнай актыўнасці людзей. Яны да гэтага не прывыклі, у іх планку сарвала ў канцы мінулага года. Я думаю, што перапалоханы народ біў не менш перапалоханы такі масавасцю АМАП.

— А летнія акцыі?

— Геніяльнай ідэяй была «рэвалюцыя апладысментаў». Яе мэта, на маю думку, -скарэктаваць вобраз улады ў вачах тых, хто жыве ў Мазыры, ходзіць на працу ў Ганцавічах і глядзіць тэлевізар наогул у любой кропцы Беларусі.

Не сакрэт, што медыяпрастора большасці жыхароў Беларусі кантралюецца дзяржавай. Як толькі неапазнаныя людзі ў аўтобусах без нумароў пачыналі лупіць мінакоў, нават вожыку стала зразумела, хто гэта і навошта так робіць.

А апазіцыя проста не скарысталася эфектам гэтых акцый. Я не ўнікаў у іх кухню, але пачынанне, якое можна было развіць і падтрымаць, проста прапусцілі.

Таму для мяне за год культура сацыяльна-палітычнага дыялогу ў краіне не змянілася. А на «рэвалюцыю апладысментаў» я аднойчы хадзіў. Шкада, што ўсё гэта сціхла.

— Ты цікавішся палітыкай?

— Так, але не імкнуся выкарыстоўваць яе для раскруткі і выехаць на «хвалі».

— Як ты ставішся да факту існавання «чорных спісаў» музыкаў і актораў?

— Гэта глупства і пошласць. Калі з пункту гледжання дзейнай улады Кулінковіч або Вольскі — ідэалагічныя ворагі, то гэтымі забаронамі іх наадварот піяраць.

Не раз сутыкаючыся з механізмам прыняцця рашэнняў ва ўладных структурах, упэўнены, што ўсё гэта адбываецца ў галовах чыноўнікаў сярэдняга звяна. Не думаю, што ім нехта тэлефануе з адміністрацыі прэзідэнта і загадвае скласці спісы. А забарона на выступы актораў Кевіна Спэйсі і Джуда Лоў — гэта наогул абсурд.

Людзі, якія разгайдалі гісторыю з фотакопіямі спісаў, зрабілі «забароненым» мядзведжую паслугу. Той інфармацыйны фон, які з’явіўся пасля публікацыі, дайшоў да начальнікаў аддзелаў культуры ў Гродне, Віцебску ці Магілёве. І яны пачалі лішні раз перастрахоўвацца і забараняць канцэрты.

Хоць, паўтару, забаронамі ўлада дамагаецца дыяметральна процілеглага эфекту. Гэта бессэнсоўна да тых часоў, пакуль не навучыліся блакаваць інтэрнэт. Цяпер любы забаронены канцэрт Кулінковіча — гэта плюс 10 тысяч праглядаў яго кліпаў на Youtube.

— Як гурт перажыў знаходжанне ў «чорных спісах» у 2006 годзе?

— Гэта вельмі непрыемна. Асабліва ў нашым жанры. Мы не робім прома на нейкую сацыяльную тэматыку, для нас такая забарона — гэта не піяр. Прытым што з аднаго боку нас забаранілі, а з другога — лаялі.

— Не было планаў выкарыстаць папулярнасць, сабраць чамаданы і з’ехаць у Маскву?

— У 2006 годзе такія планы былі. Мы нават рабілі нейкія дзеянні ў гэтым напрамку. Але так здарылася, што паралельна з забаронай у нас выйшаў альбом «Басанож па маставой», і ён стаў для нас знакавым. Многія даведаліся пра «J: Морс» дзякуючы гэтай пласцінцы. Здарыўся такі эмацыйны ўздым, які ўтрымаў групу на плыву.

Праз паўгода нас пачалі круціць па радыё, мы пачалі збіраць канцэрты і зноў выступаць. Так неабходнасць з’язджаць адпала. Наогул, культурная міграцыя — гэта не вельмі добрая штука.

— Як ты ўспрыняў закрыццё «Аўтарадыё»?

— Вельмі негатыўна. Гэта была адна з самых любімых радыёстанцый з класнымі аўтарскімі праектамі. Самыя цікавыя праграмы рабілі там. Ім было нясумна даваць інтэрв’ю, таму што часцей за ўсё на радыёэфірах з табой гутарыць вядоўца, а не аўтар праграмы, якому проста напісалі пытанні, і яму няма справы да таго, што ты кажаш. На «Аўтарадыё», размаўляючы з Хаменкам, я атрымліваў задавальненне ад праграмы.

— Два апошнія альбомы «J: Морс» выйшлі ў інтэрнэце. Чаму?

— Немэтазгодна марнаваць час, сродкі і сілы на матэрыяльныя носьбіты. Дыскі — гэта проста артэфакты для калекцыянераў. У эпоху інтэрнэту гэта ўжо не спосаб распаўсюджання сваёй творчасці. Таму што цяпер усе спампоўваецца праз 10 хвілін пасля выхаду альбома. Каб нашу музыку пачула як мага больш людзей, мы выкладаем яе ў сеціва.

— А чым тады «J: Морс» зарабляе на жыццё?

— У асноўным канцэртамі. Здараюцца выступы на карпаратывах: гэта ўжо неад’емная частка музычнага бізнэсу.

Летам у нас быў надзвычайны карпаратыў на «Лініі Сталіна». Хлопцы, якія прыдумалі гульню «Свет танкаў», яго ладзілі. Была вялізная сцэна, усе забаўляліся, было вельмі весела.

Але наогул артысты па краіне зарабляюць сярэдне. Я таксама зарабляю сярэдне. Але на кальян хапае.

— Якія былі эмоцыі пасля тэракту?

— Вельмі негатыўныя, і яны не памяняліся да гэтага часу. Я раз і назаўжды памяняў сваё светаадчуванне. Разумею, што нічога не змянілася такім чынам, каб вярнуць як усё было да выбуху. Цяпер паўтор гэтага заўсёды магчымы ў Беларусі.

— Тваё стаўленне да смяротнага прысуду Канавалаву і Кавалёву?

— Суд не пераканаў мяне, што яны вінаватыя ў тэракце. Я не думаю, што яны анёлы, але паколькі я па адукацыі юрыст, лічу, што іх віна не даказаная Мае выкладчыкі казалі, што калі ёсць хоць бы найменшы сумнеў у вінаватасці, лепш выпусціць на свабоду сто злачынцаў, чым адзін раз расстраляць невінаватага.

— Якія чаканні ад будучага канцэрту?

— Летась мы сабралі ў Палацы спорту 5 тысяч чалавек, зусім гэтага не чакаючы. Разлічвалі, што калі прыйдзе 3 тысячы, гэта ўжо будзе добра. Калі на твае канцэрты прыходзіць шмат чалавек, гэта падсаджвае мацней за любы наркотык.

Цяпер мы хочам, каб прыйшло 6 тысяч. Гэта не ганарыстасць. Гэта патрэбнасць энергіі. Бо справа не ў колькасці людзей. Любы канцэрт — гэта энергаабмен, і калі ты ловіш хвалю, якую выплюхваюць тысячы чалавек, — гэта палёт, незабыўнае адчуванне. Настолькі прыемнае, што хочацца паўтараць зноў і зноў.

Мы пастараемся зрабіць усё, каб гледачы атрымалі максімум задавальнення. Раз ужо канцэрт будзе ў гадавіну выбараў, можна зрабіць на выхадзе экзіт-пул і спытаць людзей пра ўражанні пасля канцэрта.

Як любая гаспадыня, я не выдам сакрэт пірага, але гэты канцэрт будзе сур’ёзна адрознівацца ад таго, што было ў мінулым годзе ў Палацы спорту.

— Песні «Вэб-дызайн» ужо дзесяць гадоў. Калі ты выконваеш яе цяпер, якія эмоцыі адчуваеш?

— Як можна спяваць адно і таксама гадамі? З года ў год застаецца найлепшае. Чым тэатральная праца адрозніваецца ад кіно — роля граецца зноў і зноў. Тое ж самае і з песняй. Кожнае новае выкананне ўнікальнае і выклікае новыя эмоцыі.

І рэакцыя слухача таксама кожны раз новая.

— Якія пляцоўкі ў Беларусі падабаюцца больш?

— «Намоленым» месцам, вядома, быў «Рэактар». Цяпер ён зачынены, так што цяпер гэта, мабыць, клуб «RePublic». Пасля Новага года там у нас будзе канцэрт.

— Ёсць мандраж перад выступам?

— Заўсёды. Выйшаў на сцэну — адступаць ужо няма куды. Потым, вядома, маральнае спусташэнне, але пасля гэтага адчуванне спакою. Хочацца любіць увесь свет.

— Беларусь зноў выбірае пасланца на «Еўрабачанне». У чым, на тваю думку, праблема невысокай выніковасці беларускіх выканаўцаў на гэтым конкурсе?

— Трэба перастаць ставіць перад сабой задачу дагадзіць Еўропе і зрабіць так, як зрабілі ўкраінцы або малдаване — плюнуць на штампы і выдаць аўтэнтычны нацыянальны праект. Адправіць туды Івана Кірчука з якім-небудзь модным авангардным балетам, да прыкладу. Менавіта аўтэнтычная беларуская музыка не вылазіць з еўрапейскіх фестываляў. Не варта пхаць туды эстраду.

— Часта гастралюеце за мяжой?

— Не вельмі. Наша музыка досыць традыцыйная для любой культуры, і ў кожнай краіне ёсць нешта падобнае. Калі выязджаем, то ў Расію, Украіну. Там, дзе разумеюць мову, на якой мы спяваем. Нядаўна былі ў Вільні. Быў выдатны канцэрт.

— Бываюць нейкія вар’яцтвы на гастролях?

— Неяк у Полацку мы прыйшлі ў Сафійскі сабор і замовілі сабе канцэрт арганнай музыкі. А так, мусіць, як і ў іншых музыкаў. Нічога звышнатуральнага. Пару гадоў таму ў Гродне перад канцэртам мы з бэк-вакалістам ўсю ноч гралі шансон.

— Як ты ставішся да асабістай папулярнасці?

— Ужо прывык, а спачатку было няёмка. Стаіш у чарзе, і прадавачка, замест таго каб разлічыць, пачынае прасіць аўтограф, а за табой яшчэ пятнаццаць чалавек.

Але гэта неад’емная частка нашай працы. Проста бываюць выпадкі, калі ты зграеш у дзесяці дзіцячых дамах, а ў адным адмовішся, таму што не атрымліваецца з якіх-небудзь прычынаў. Тут жа абвінавацяць у зорнай хваробе, у фанабэрыі. Але я спакойна стаўлюся да крытыкі.

— Што яшчэ прыносіць задавальненне? Акрамя музыкі…

— Цішыня. Ездзіць у лес, на прыроду. Люблю кіно. Я спакойны чалавек, аддаю перавагу пасядзець у кальяннай, расслабіцца. А на прыродзе можна прагуляцца, кніжкі пачытаць, песні папрыдумляць.

З актыўнага адпачынку аддаю перавагу горным лыжам. Аднойчы на джыпе ездзілі па Гімалаях у Непале. Гэта было сапраўды экстрэмальна.

— Якія надзеі і планы ў сувязі з наступным годам?

— 2012 год — год Дракона, я нарадзіўся ў такі год. Пасля навагодніх святаў на два тыдні паеду ў Непал, прасвятлюся там добра, ну, а калі прыеду, што-небудзь зноў прыдумаем.

Мы цяпер зарадзілі электрычнасцю краіну, як мы сцвярджаем. Зараз паспрабуем разрадзіць наэлектрызаванае намі паветра. Паменей прома, паменей пра сябе нагадваць, сысці, напэўна, у падполле і пазаймацца музыкай.

Я не здзіўлюся, калі ў наступным годзе мы наогул нідзе не будзем з’яўляцца: ні на радыё, ні ў тэлевізары. Падставаў для гэтага я пакуль не бачу.

— Ёсць такое пытанне, якое ты хацеў бы задаць іншай зорцы?

— Я б спытаў у Лэдзі Гагі, ці плача яна начамі ў падушку. Як яна выходзіць са свайго вобраза вечнага фрыка і не вар’яцее ад гэтага (смяецца).

Сяргей Балай, Салідарнасць

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Што цікавага адбылося ў беларускай музыцы за восень? 
Адмянілі мінскі канцэрт Maruv. Спявачка ўпэўнена: гэта помста ўладаў за адмову выступаць на «Славянскім базары» 
Легендарная ABBA выпусціла альбом пасля 40-гадовага перапынку
«Настаўнік казаў бацьку: «Лепш не мучыць, слыху ў яго няма». Беларус выйграў адзін з самых прэстыжных конкурсаў для дырыжораў
Палітыка і грамадства
Кіраўнік фракцыі Еўрапарламента: «Паўночны паток — 2» не будзе рэалізаваны ў выпадку ўварвання Расіі ва Украіну
У Мінабароны выклікалі ваеннага аташэ Украіны

Мінздароўя: За суткі — 1757 выпадкаў кавіду
Мінздароўя: Бальніцы працягваюць вяртацца да звыклага рэжыму працы
«Гэта катастрофа і для яе, і для нас». Айчым Сафіі Сапегі пракаментаваў выстаўленне абвінавачвання дачцэ
Барэль пра імаверны канфлікт з Расіяй: ЕС зойме бок Украіны ў любым выпадку
1 130 160 рублёў — столькі сабралі на аднаўленне касцёла ў Будславе
У Польшчы затрымалі расійскае гандлёвае судна
Усяго патроху
У Нямеччыне самалёт сеў на мост — і трапіў у ДТЗ
Рэцэпт на выхадныя: французскія калядныя пячэнькі «Сабле»
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
У Беларусі абралі птушку 2022 года. Паглядзіце, якая яна мілая ФОТА
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
«Як прычоска Борыса Джонсана». Брытанцы жартуюць і абураюцца з нагоды галоўнай ёлкі краіны ФОТЫ
У Перу знайшлі незвычайную мумію. Яна закрывае рукамі твар ФОТА
Спорт
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Здарэнні
Ратавальнік на руках вынес казулю, якая правалілася пад лёд у Браслаўскім раёне — кранальнае ВІДЭА
У Гомелі снегаўборачны МАЗ знёс агароджу
Дзяржпагранкамітэт Беларусі заявіў, што ўкраінскія пілоты парушылі мяжу, і паказаў відэа. Украіна абвяргае
Магілёвец выбіў незнаёмцу зубы, бо той дрэнна праспяваў у караоке-бары

На трасе Мінск — Маладзечна сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Пяць чалавек трапілі ў бальніцу
У Ваўкавыску дзве дзяўчынкі выпілі гарэлкі і трапілі ў рэанімацыю
Пад Салігорскам сутыкнуліся легкавік і рэйсавы аўтобус, двух чалавек прыйшлося дэблакаваць
У Нараўлянскім раёне двое дзяцей атруціліся таблеткамі
Карысная інфа
На выходных пахаладае да мінус 10
У першы дзень зімы — снег і галалёдзіца
У Мінску назіраецца паніжаны атмасферны ціск: на 25 мм ніжэй за норму
На аўторак з-за моцнага ветру абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
Здароўе
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Сапраўды няма грошай». У Віцебску людзі здаюць кроў у доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі сказаў, колькі мільёнаў даляраў можа згубіць Беларусь на экспарце праз санкцыі
У Беларусі з ліпеня 2022 года будзе ўведзены ПДВ для інтэрнэт-гандлю

Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Галоўчанка паабяцаў санкцыі супраць Захаду
Санкцыі ЗША стварылі пагрозу для ўнутраных пазык Беларусі ў далярах
Меркаванні
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Новы капіталізм Маска і іншых тэхнамільярдэраў. Што з ім не так
Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Кіраўнік фракцыі Еўрапарламента: «Паўночны паток — 2» не будзе рэалізаваны ў выпадку ўварвання Расіі ва Украіну
МУС Расіі прапанавала вызваліць беларусаў і дыпламатаў ад дактыласкапіі
Барэль пра імаверны канфлікт з Расіяй: ЕС зойме бок Украіны ў любым выпадку
СААЗ: Пра смяротныя выпадкі пасля «амікрона» пакуль не паведамлялася
У Польшчы затрымалі расійскае гандлёвае судна
Сафіі Сапезе выставілі абвінавачванне. Ёй пагражае да 6 год зняволення
Bild: План-максімум Крамля — захапіць дзве траціны Украіны, уключна з Кіевам
Галоўнае
У Нямеччыне самалёт сеў на мост — і трапіў у ДТЗ
Кіраўнік фракцыі Еўрапарламента: «Паўночны паток — 2» не будзе рэалізаваны ў выпадку ўварвання Расіі ва Украіну
Мінздароўя: Бальніцы працягваюць вяртацца да звыклага рэжыму працы
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
Барэль пра імаверны канфлікт з Расіяй: ЕС зойме бок Украіны ў любым выпадку
«Гэта катастрофа і для яе, і для нас». Айчым Сафіі Сапегі пракаментаваў выстаўленне абвінавачвання дачцэ
У Беларусі з ліпеня 2022 года будзе ўведзены ПДВ для інтэрнэт-гандлю
Усяго патроху
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
Сафіі Сапезе выставілі абвінавачванне. Ёй пагражае да 6 год зняволення
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
Адгадайце, што на гэтых фота ўрачыста адкрываюць беларускія чыноўнікі ТЭСТ
Фота / Відэа
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Меркель развіталася з пасадай канцлера. Вайскоўцы прайшлі маршам з паходнямі ВІДЭА
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Bild: План-максімум Крамля — захапіць дзве траціны Украіны, уключна з Кіевам
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
Адгадайце, што на гэтых фота ўрачыста адкрываюць беларускія чыноўнікі ТЭСТ
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
Ці сустракаліся ў Швецыі Макей і Ціханоўская?
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
Гарачыя тэмы
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх