Жудасная аварыя адбылася сёння раніцай на Лагойскай трасе. Як паведамляюць відавочцы на форуме Onliner.by, у здарэнні ўдзельнічала чатыры аўтамабілі — маршрутнае таксі і тры легкавушкі, пасля сутыкнення адна з якіх апынулася ў кювеце. А

дна з машын выскачыла на сустрэчную паласу.
Паведамляецца пра 13 пацярпелых, большасць з якіх знаходзіцца ў цяжкім стане. Рух быў паралізаваны на некалькі гадзінаў.

Ранішні час аварыі даў нагоду інтэрнаўтам звязаць яе прычыны з штодзённым перакрыццём Лагойскай трасы. А 8-й раніцы па ёй браніраваны картэж адвозіць у Астрашыцкую школу Колю Лукашэнку. Тым больш што машыны з супрацоўнікамі ДАІ пад’ехалі на месца аварыі літаральна праз пару хвілін. Аднак выглядае на тое, што

сувязі паміж аварыяй і штодзённым перакрыццём трасы няма.

Па-першае, як паведамілі ў прэс-службе ДАІ Мінскай вобласці, аварыя адбылася ў 7:20. Траса «для Колі» перакрываецца значна пазней. Па-другое, картэж не едзе сярод звычайных машынаў — рух перакрываецца каля развязак і аўтамабілі суправаджэння праязджаюць фактычна па пустой дарозе. Але супрацоўнікі ДАІ на трасе ў чаканні картэжа сапраўды дзяжураць.

Ускосную віну інтэрнаўты ўскладаюць на адмову ад пераводу стрэлак гадзіннікаў.
У папярэднія гады у час, калі адбылося здарэнне, ужо б было светла, што зменшыла б небяспеку аварыі. Па новым часе большасць беларусы вымушаная зімой ехаць у цемры як на працу, так і з яе.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?