Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі, 16 снежня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі (дождж, мокры снег), у асобных раёнах моцныя. Ноччу месцамі туман. Па поўначы слабы галалёд,

на асобных участках дарог галалёдзіца, месцамі наліпанне мокрага снегу.
Вецер пераменных напрамкаў, 3–8 м/с, па ўсходзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу мінус 2 — плюс 4°С, максімальная днём 0 — плюс 5°С, па ўсходзе Гомельскай і Магілёўскай абласцей да 6–9°С вышэй за нуль.

У Мінску ў пятніцу воблачна з праясненнямі. Часам ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў 3–8 м/с. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу каля 0°С, максімальная днём плюс 1–3°С.

У суботу, 17 снежня, сіноптыкі прагназуюць у краіне воблачнае з праясненнямі надвор’е.
На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, днём месцамі моцныя, па захадзе — з мокрым снегам. Вецер паўднёвай чвэрці 7–12 м/с, у асобных раёнах парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак 0 — плюс 5°С, днём па паўднёвым усходзе да 8°С вышэй за нуль.
У нядзелю чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е.
Ноччу на большай частцы тэрыторыі Беларусі, а днём месцамі пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 7–12 м/с, ноччу месцамі, а днём у многіх раёнах парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак ад мінус 2°С да плюс 4°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?