Аляксандр Лукашэнка сёння на пастаянна дзеючым семінары кіруючых работнікаў рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў на тэму «Імпартазамяшчэнне як важнейшы фактар дасягнення збалансаванага развіцця эканомікі Рэспублікі Беларусь» выступіў з крытыкай у адрас кіраўнікоў за безгаспадарчасць і бюракратызм.

Ён прывёў некалькі прыкладаў безгаспадарчасці. Два гады будавалі кацёл на мясцовых відах паліва ў Гродзенскім раёне, хоць у планах было чатыры месяцы. Яшчэ ў два разы даўжэй цягнецца пераход на эфектыўную сістэму ацяплення на Лідскай птушкафабрыцы. «Чаму я прыводжу гэтыя прыклады?

Могуць сказаць: не прэзідэнцкі ўзровень лезці ў гэтыя дэталі.
Але ведаеце, з такіх вось дробязей, з такіх канкрэтных, быццам бы малазначных у маштабе краіны фактаў — там недакруціў, там не ўстанавіў, патраціў грошы, але не зрабіў, валакіціў — складваецца рэальная эканоміка і канчатковы вынік нашай работы», — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, гэта тыя тысячы мільёнаў тон перарасходу нафты, газу, металаў, якія пасля ператвараюцца ў пагражальныя лічбы адмоўнага сальда ў маштабах краіны. «І мы глядзім адзін на аднаго і пытаемся: хто ў гэтым вінаваты, чаму няма вялікіх даляравых зарплат?» — сказаў ён. Ён падкрэсліў, што кожны з прысутных павінен выразна зразумець і давесці да ўсіх падначаленых, усіх, хто працуе ў краіне, што толькі ад нас саміх залежыць узровень нашага дабрабыту, будучая незалежнасць краіны.

Ніякія міжнародныя, валютныя і антыкрызісныя фонды не дапамогуць.

«Толькі праца, штодзённая, карпатлівая, усіх і кожнага на сваім рабочым месцы можа зрабіць нас багацейшымі. І мы ведаем, як гэтага дасягнуць, усе ўмовы ў нашай краіне ёсць», — падкрэсліў ён. Ад кожнага кіраўніка Аляксандр Лукашэнка цвёрда запатрабаваў поўнага выканання ўсіх мэтавых паказчыкаў, планаў пяцігодкі, максімальнай аддачы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?