Пуцін параўнаў белыя стужачкі пратэсту з прэзерватывамі
«Як пабачыў, так адразу і падумаў».
Адказваючы на пытанні расійцаў у ходзе «прамой лініі» прэм’ер-міністр Уладзімір Пуцін параўнаў белыя стужачкі — сімвал акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў у Расіі — з прэзерватывамі.
«Шчыра, калі я толькі ўбачыў на экране нешта такое ў некаторых тут на грудзях, шчыра вам скажу, непрыстойна, але тым не менш, вырашыў, што гэта прапаганда барацьбы са СНІДам, што гэта такія, пардон, кантрацэптывы», — сказаў прэм’ер-міністр Расіі.
Бі-Бі-Сі
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ