Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, 14 снежня каля 17.30 неўстаноўлены кіроўца, як мяркуецца «Сітраена», на вуліцы Прытыцкага паміж МКАД і вуліцай Нёманскай урэзаўся ў «Опель Астра», які стаяў у чацвёртай паласе, пасля чаго паспрабаваў пакінуць месца здарэння.

Дарогу яму перапыніў сведка ДТЗ — кіроўца «Аўдзі 80», які стаў перад машынай правапарушальніка і паспрабаваў перашкодзіць яму з’ехаць.
Аднак той, наехаўшы на сведку, усё-такі ўцёк.

У 10-й гарадской клінічнай бальніцы ў пацярпелага дыягнаставаныя закрытыя пераломы рэбраў. Пасля абследавання яго адпусцілі дадому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?