Пётр Клюеў чалавек ён у музыцы зусім невыпадковы, і творчасць яго вартая ўвагі. Пётр ўжо адыграў больш за 200 канцэртаў у Заходняй Еўропе. Некалькі сольных ужо рабіў у Беларусі, але не ў сталіцы. Цяпер час прыспеў. Прэзэнтацыя новага альбома «Што такое быць чалавекам» адбудзецца і ў Мінску.

«Музыкай я жыву, таму проста не маю ніякага выйсця, акрамя таго, каб зрабіць вялікі сольны канцэрт у Мінску, — кажа Клюеў. — Мае пакуль што нешматлікія слухачы чакаюць ад мяне новых твораў. На канцэрце са мною заспявае мой добры сябар Аляксандр Патліс (экс-вакаліст гурта „Новы Ерусалім“). З музыкамі з гурта Botanic Project і каманды Vinsent’а мы падрыхтавалі цікавую праграму, дзе ёсць месца лірычным песням, року і нават лацінаамэрыканскай музыцы на беларускай мове… Шмат распавядаць не буду. Пра музыку не трэба казаць, яе трэба спяваць, слухаць, успрымаць».

Супольны канцэрт Пятра Клюева і Аляксандра Патліса адбудзецца 17 снежня ў малой зале Палаца Рэспублікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?