«25 лістапада, у межах зьдзелкі па Эўраазіяцкім саюзе з Расеяй і Казахстанам Лукашэнка здаў расейцам «Белтрансгаз».

Злачынства, учыненае супраць беларускага народа, настолькі сур’ёзнае, што вымагае ўсіх магчымых спосабаў дзейнасьці па ратаваньні краіны, вяртаньні беларускай маёмасьці і законнасьці ў Беларусі», — піша Зянон Пазняк у сваім артыкуле «Дзяржаўная здрада».

На яго думку, тое, што адбылося 25 лістапада ў Маскве з удзелам Лукашэнкі можна кваліфікаваць як здрада дзяржаве: «Аказаньне замежнай краіне дапамогі ў правядзеньні варожай дзейнасьці супраць Рэспублікі Беларусь… на шкоду… яе суверэнітэту» — «Здрада дзяржаве, сазлучаная з забойствам». Пазняк удакладняе, што мае на ўвазе сітуацыю з Захаранкам, Красоўскім, Ганчаром, Завадзкім). Згодна з Крымінальным кодэксам, такія парушэнні

«караюцца ад 10 да 25 гадоў турмы альбо сьмерцю з канфіскацыяй маёмасьці (ці без канфіскацыі)».

«Лукашэнка і расейская агентура на ўсе лады даказваюць, што нічога дрэннага не адбылося, проста ён прадаў Расеі непатрэбную ржавую трубу. На каго разьлічаная такая вар’яцкая хлусьня?

«Белтрансгаз» — гэта ня толькі «труба», але ўся газавая энэргетычная інфраструктура Рэспублікі Беларусь, на якую абапіраецца і ад якой залежыць больш за 80 адсоткаў вытворчасьці ў краіне.

Газавы дысбаланс ствараўся рэжымам Лукашэнкі, пачынаючы з 1994 года, калі ўсе беларускія вытворчасьці і спажыўцы энэргіі (кацельні і т. п.) пераводзіліся з таннай для нас мазуты (маем два камбінаты) на расейскі газ, — сцвярджае Пазьняк. — выконваючы інтарэсы чужой дзяржавы (якія ня робяцца за «так») штучна прывязалі беларускую эканоміку да расейскага газу. Цяпер жа ў выніку шматгадовых газавых войнаў і махінацыяў Масквы ён, ня маючы на гэта права, здаў стратэгічны інтэрас Рэспублікі Беларусь — усю газавую энэргетычную інфраструктуру краіны, на якую завязаная ўся галоўная эканамічная вытворчасьць і сацыяльна-бытавая сфэра.

Цяпер беларусам трэба забыцца пра ўсялякую самастойную нацыянальную палітыку і эканоміку, пра ўсялякія варыянты з гаручымі сланцамі і звадкаваным газам, Балта-Чарнаморскімі энэргетычнымі праектамі і т. п.

Беларускі народ абакралі ў адзін дзень. Ён больш ня ўласьнік, а найміт і батрак. Гэтая авантура раўназначная страце суверэнітэту», —
піша Зянон Пазняк.

У тым самым артыкуле Пазняк дзеліцца сваімі меркаваннямі аб палітычнай сітуацыі, справе КіК і смяротным пакаранні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?