Скарыстаць дасягненні сучаснай тэхнікі паспрабавалі невядомыя кантрабандысты для перапраўкі з Беларусі ў Літву партыі цыгарэт.

Як паведаміў начальнік прэс-службы Смаргонскай пагранічнай групы Аляксандр Колабаў, 14 снежня на ўчастку пагранічнага паста «Кемялішкі» ў Астравецкім раёне каля берага ракі Вілія

ў 15 метрах ад дзяржаўнай мяжы пагранічным нарадам быў выяўлены сплаў 12 корабаў цыгарэт (6.000 пачкаў).
На адным з корабаў быў прымацаваны GPS-навігатар маркі Tracker. Пра знаходку былі праінфармаваны памежнікі Віленскага атрада Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы. Кошт кантрабанднага грузу ўстанаўліваецца. Асоб, якія маюць дачыненне да правапарушэння, выявіць не ўдалося.

Вечарам 14 снежня на гэтым жа памежным пасту ў 30 метрах ад дзяржмяжы пагранічным нарадам з дапамогай партатыўнага цеплавізара «Сыч-2» былі выяўлены, а затым затрыманы тры грамадзяніны Беларусі. У момант затрымання яны перагружалі 27 корабаў цыгарэт (13.500 пачкаў) вытворчасці і з акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь з легкавога аўтамабіля «Субару» на самаробны плот на Віліі.

Цыгарэты дастаўлены ў аддзел памежнай службы «Гудагай». Затрыманымі аказаліся жыхары гарадскога пасёлка Астравец, якія часова не працуюць. Ім выпісаны позвы для далейшага разбору ў аддзел пагранічнай службы «Гудагай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?